Вы тут

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з 25-годдзем Службу бяспекі Прэзідэнта


У Палацы Незалежнасці адбылася цырымонія ўзнагароджання ваеннаслужачых і ўручэння пагон старэйшаму афіцэрскаму складу Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.


Перш за ўсё кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў урачыстасці з 25-годдзем Службы бяспекі. «Сённяшняя дата — чарговая значная вяха ў гісторыі нашага падраздзялення, — сказаў ён. — Чвэрць стагоддзя таму мы стварылі Службу практычна з нуля. Мы не ўяўлялі, якой яна павінна быць, не ведалі, чым яна павінна займацца. Упершыню ў гісторыі сувярэннай Беларусі з'явілася такое падраздзяленне. Не было асаблівых рэсурсаў, ды і вопыту. Але былі людзі і глыбокія традыцыі той вялікай краіны».

Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што пры фарміраванні падраздзялення з новымі кампетэнцыямі былі адабраныя найлепшыя супрацоўнікі сілавых ведамстваў Беларусі — прафесіяналы і патрыёты з высокім пачуццём абавязку перад краінай і народам.

«Мы тады стваралі нашу Службу бяспекі, можна шчыра сказаць, на рэштках структур краіны, якая была разбурана: адпаведных падраздзяленняў Камітэта дзяржбяспекі, Міністэрства ўнутраных спраў, групы «Альфа» і іншых сілавых структур, — нагадаў Аляксандр Лукашэнка. — Сёння ж вы маеце самую сучасную зброю, здольныя якасна вырашаць найскладанейшыя задачы ў любой кропцы Беларусі. У экстрэмальных сітуацыях гатовы дзейнічаць вытрымана, дакладна, зладжана, як і трэба спецслужбе — непрыкметна, але ў той жа час эфектыўна».

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: гарантаванне бяспекі, абарона нацыянальных інтарэсаў краіны і народа — штодзённая праца супрацоўнікаў элітнага падраздзялення. «Вы знаходзіцеся штогадзінна і штохвілінна ў баявым шыхту і поўнай баявой гатоўнасці, — адзначыў ён. — Гэта ў многім вызначае прэстыж нашай суверэннай дзяржавы. А цудоўную вывучку пацвярджаюць шматлікія поспехі на міжнародных спаборніцтвах рознага ўзроўню».

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што ў тым ліку і дзякуючы Службы бяспецы Прэзідэнта сёння ў Беларусі захоўваецца мір і спакой. Разам з тым на планеце літаральна штогадзіну расце напружанасць. Накаляецца сітуацыя і паблізу нашых межаў.

«Замест «поясу добрасуседства», які мы прапаноўваем, вымалёўваецца дуга нестабільнасці, і ў гэтай сітуацыі вы павінны зрабіць усё, каб нават не даць нагоды дэструктыўным сілам разбурыць мір, які створаны на гэтай зямлі, — акцэнтаваў Прэзідэнт. — У мірны час вы не толькі забяспечваеце свой фронт работ, але і дэманструеце ўсім, асабліва ўнутры нашага грамадства, што спакой у нашай краіне — рэч сталая, мір — трывалы. У выпадку, не дай Бог, агрэсіі супраць нашай дзяржавы, задача воінаў элітнага падраздзялення — быць наперадзе ўсіх іншых, каб абараніць нашу краіну, нашу Айчыну і нашых грамадзян».

Кіраўнік дзяржавы загадаў супрацоўнікам Службы бяспекі максімальна выкарыстоўваць свой інтэлектуальны патэнцыял, пралічваць магчымыя варыянты і дзейнічаць на апераджэнне, быць непераадольнай сцяной на шляху любой пагрозы, абараніць жыцці людзей.

Прэзідэнт дадаў: «Выконваючы прафесійны абавязак на найвышэйшым узроўні, па факце вы гарантуеце нацыянальную бяспеку Беларусі. І, як бы пафасна гэта не гучала, з'яўляецеся апорай міра і стабільнасці ў нашым грамадстве».

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што беларусы цэняць і шануюць усіх тых, хто па поклічу сэрца справай усяго жыцця абірае самаадданае служэнне Айчыне, і заклікаў быць годнымі такога даверу.

«Упэўнены, словы, якія размешчаны на зваротным баку палотнішча Сцягу Службы бяспекі: «ДОЎГ, ГОНАР, АЙЧЫНА», — не проста дэвіз, а рэальны арыенцір для кожнага з вас», — рэзюмаваў Прэзідэнт.

Ён падзякаваў за службу ўсім дзеючым супрацоўнікам і ветэранам, пажадаў ім моцнага здароўя, шчасця і поспехаў у прафесійнай дзейнасці на дабро Беларусі.

У адказным слове начальнік Службы бяспекі Прэзідэнта Дзмітрый Шахраеў пааябяцаў прыкладаць максімум намаганняў, каб Служба заставалася прыкладам у выкананні воінскага абавязку, вернасці прысязе, а таксама прыкладам у якасным і эфектыўным выкананні пастаўленых задач.

Кіраўнік падраздзялення ўручыў Прэзідэнту памятны юбілейны медаль у гонар 25-годдзя Службы бяспекі.

Пасля гэтага Аляксандр Лукашэнка сказаў: «У краіне ёсць некалькі падраздзяленняў, якія заўсёды знаходзяцца ў поўнай баявой гатоўнасці, гэта значыць, якія цягам некалькіх секунд гатовыя выканаць свой абавязак па прызанчэнні… І памятайце, у вас заўсёды павінны быць чыстыя рукі, светлыя, чыстыя твары і вочы, бо гэта не толькі вашы рукі і вашы вочы. Гэта рукі і вочы Прэзідэнта, кіраўніка дзяржавы».

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Сацыяльная падтрымка

Каму і на колькі вырастуць пенсіі з 1 лютага?

Каму і на колькі вырастуць пенсіі з 1 лютага?

Міністр працы і сацыяльнай абароны аб тым, як будуць расці выплаты.

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.