Вы тут

У Брэсцкай крэпасці рабочыя выявілі ваенны арсенал


Паведамленне аб знаходцы паступіла ў міліцыю сёння днём ад супрацоўнікаў ААТ «Брэстрэстаўрацыя». Падчас земляных работ на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» - «Усходні форт» яны знайшлі 5 гранат Ф-1, паведамляе МУС.


На месца здарэння неадкладна выбылі вайскоўцы сапёрна-піратэхнічнай групы в/ч 5526, якія знайшлі яшчэ 268 аналагічных гранат і 240 узрывальнікаў.

Усе боепрыпасы часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Зараз спецыялісты вывозяць арсенал на палігон для знішчэння.

Падчас раскопак ніхто з людзей не пацярпеў.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.