23 кастрычніка ў Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася сустрэча з чытачамі часопіса “Алеся”. Мерапрыемства прысвячалася 95-гадоваму юбілею выдання. Прагучала інфармацыя пра сённяшні дзень часопіса і пра яго гісторыю. Прыярытэтамі для рэдакцыі з'яўляюцца захаванне, развіццё і распаўсюджванне беларускай культуры і мовы, папулярызацыя твораў нацыянальнага мастацтва. Шмат робіцца рэдакцыяй “Алесі” для знаёмства шырокага кола чытачоў з нашай спадчынай, народнымі традыцыямі і беларускай этнаграфіяй, а таксама дзеля падтрымкі творчых ініцыятыў жаночых арганізацый і актыўных жанчын.
Часопіс ва ўсе часы быў цікавы і папулярны, перш за ўсё, дзякуючы ягоным аўтарам і аўтаркам. На яго старонках друкавалі свае творы Янка Купала, Якуб Колас, Змітрок Бядуля, Іван Мележ, Яўгенія Янішчыц, Васіль Быкаў, Валянціна Коўтун, Генадзь Бураўкін, Рыгор Барадулін, Еўдакія Лось, Данута Бічэль-Загнетава, Вольга Іпатава, Канстанцыя Буйло. У розныя гады ў выданні працавалі таленавітыя журналісткі і пісьменніцы, сярод іх такія вядомыя, як Алена Васілевіч, Галіна Васілеўская, Еўдакія Лось, Раіса Баравікова, Ала Канапелька. Традыцыя захоўваецца і зараз, сёння сярод нашых аўтарак – Алена Масла, Людміла Рублеўская.
А затым пра сваю творчасць чытачам расказала беларуская пісьменніца Алена Брава.
Заменена абсталяванне і падрыхтавана паліва.
Падраздзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў органаў унутраных спраў адзначаюць 40-годдзе з дня ўтварэння.
Патрабаванні спрошчаны, адказнасць павышана.