Вы тут

Як дэпутаты Гомельскага абласнога Савета вырашаюць праблемы на месцах


Штомесяц дэпутаты Гомельскага абласнога Савета выязджаюць у той ці іншы раён, каб на месцы пазнаёміцца з унікальным вопытам, уласцівым канкрэтнай тэрыторыі.


Сёлета яны ўжо пабывалі ў Брагінскім, Рэчыцкім, Буда-Кашалёўскім, Акцябрскім, Веткаўскім, Лоеўскім, Рагачоўскім, Лельчыцкім і Нараўлянскім раёнах. Запланавана наведаць яшчэ Гомельскі і Чачэрскі. У гэтых семінарах бяруць удзел і прадстаўнікі органаў кіравання, прадпрыемстваў і арганізацый, якія адначасова з'яўляюцца дэпутатамі Саветаў рознага ўзроўню.

Праграма звычайна запланавана ў інтэнсіўным тэмпе: трэба наведаць некалькі сельсаветаў і ў кожным — не адзін населены пункт. Праходзяць размовы з насельніцтвам, сустрэчы ў працоўных калектывах, абавязкова ўдзяляецца ўвага розным аб'ектам сацкультбыту.

На тэрыторыі Буда-Кашалёўскага раёна, напрыклад, вывучаўся досвед аднаўлення, захавання і развіцця традыцыйных культур і рамёстваў. Пацярпелы ад чарнобыльскай катастрофы Брагінскі раён падзяліўся сваімі ўнікальнымі мясцовымі ініцыятывамі, якія рэалізуюцца ва ўзаемадзеянні з міжнароднымі арганізацыямі. У Гомелі расказалі пра напрацоўкі сістэмнага ўзаемадзеяння органаў мясцовага кіравання і самакіравання з насельніцтвам праз калегіяльны орган тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання. Захаванню гістарычнай і культурнай спадчыны малой радзімы вучыліся ў Лоеўскім раёне. Дапамозе ў рэалізацыі прадпрымальніцкіх пачынанняў — у Акцябрскім.

Дэпутаты заўсёды звяртаюць увагу на санітарны стан тэрыторый. Навядзенне парадку на зямлі — задача пастаянная. Прыведзены ў парадак месцы масавага адпачынку, помнікі, паркі, скверы, дзіцячыя пляцоўкі, пасаджаны тысячы дрэў. Да кантролю і кансультатыўнай дапамогі прыцягваюцца прадстаўнікі камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, санстанцыі, ЖКГ, землеўпарадкавальнай службы, МНС, УУС і іншых арганізацый.

Самае важнае дасягненне пры гэтым — насельніцтва стала актыўна браць удзел у грамадскім жыцці свайго рэгіёна. Прычым не толькі ў добраўпарадкаванні, самафінансаванні, але і ў спартыўным, і ў культурным жыцці.

Формаў стасункаў з людзьмі шмат. Кіраўнікі сельсаветаў праводзяць сходы па месцы жыхарства, сустрэчы ў працоўных калектывах, выязныя сумесныя прыёмы грамадзян, шчыльна працуюць са зваротамі людзей. Дарэчы, апошняе — адна з самых важных формаў дзейнасці, лічыць старшыня Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Кацярына Зенкевіч:

— Непасрэдна ў абласны Савет сёлета паступіла 40 асабістых зваротаў і 109 — на прамую тэлефонную лінію. Самая вялікая колькасць пытанняў датычыцца жыллёва-камунальнай гаспадаркі, працаўладкавання, гандлёвага і бытавога абслугоўвання, падтрымкі асабістых дапаможных гаспадарак, добраўпарадкавання... Усе пытанні да поўнага іх вырашэння застаюцца на кантролі. Сталыя людзі звяртаюцца з просьбай штосьці адрамантаваць, забяспечыць бясплатным сацыяльным абслугоўваннем. Задача дэпутата — даходліва растлумачыць, чым дзяржава можа дапамагчы, вырашэнне якіх пытанняў можа пачакаць, а што павінен рабіць сам грамадзянін.

Дарэчы, Гомельскім абласным Саветам дэпутатаў прынята 16 рэгіянальных комплексаў мерапрыемстваў па рэалізацыі дзяржаўных праграм: «Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва», «Сацыяльная абарона і садзейнічанне занятасці», «Адукацыя і маладзёжная палітыка», «Культура Беларусі», «Пераадоленне наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на 2011—2015 гады і на перыяд да 2020 года», «Ахова навакольнага асяроддзя і ўстойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў», «Развіццё аграрнага бізнесу» ды іншыя.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Прэв'ю: smolensk-i.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».