Вы тут

У Віцебску адбыўся першы абласны форум замяшчальных сямей


Падтрымка ўладай замяшчальных сямей спрыяе эфектыўнаму выхаванню юных грамадзян з нялёгкім лёсам. Безумоўна, як бы ні было добра пад дахам дома сацыяльнага прызначэння, клопат, няхай і не родных, але бацькоў — найлепшы спосаб вырасціць грамадзян, у якіх не будзе асаблівых праблем з інтэграцыяй у дарослым жыцці ў грамадства. Гэтыя думкі былі агучаны на першым абласным форуме замяшчальных сямей, які днямі адбыўся ў Віцебску.


Ула­дзі­мір Ця­рэнць­еў на фо­ру­ме за­мя­шчаль­ных баць­коў.

Дзяржава будзе аказваць яшчэ большую падтрымку замяшчальным сем'ям. Абарона правоў і інтарэсаў дзяцей — вельмі сур'ёзная і ў найвышэйшай ступені адказная задача, якая ўвесь час знаходзіцца ў полі зроку мясцовай улады. І паўнавартасная рэабілітацыя, сацыялізацыя і інтэграцыя ў грамадства з'яўляецца адным з найважнейшых кірункаў дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі, падкрэсліў адзін з удзельнікаў форуму старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў. Народны выбраннік выказаў упэўненасць, што мерапрыемства стане традыцыйным, і шчыра падзякаваў тым, хто абраў для сябе вельмі няпростую ношу: практычна кругласутачна і без выхадных дзён «працаваць мамамі і татамі».

Адна з мэт форуму — прыцягненне яшчэ большай увагі да тэмы і абмен вопытам з прадстаўнікамі розных зацікаўленых структур.

Паводле інфармацыі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама, сёння на сямейных формах выхавання знаходзіцца каля 76 % дзяцей, якія маюць патрэбу ў клопаце з боку дзяржавы. Калі ў 2001-м было ўсяго 45 замяшчальных сямей, дык цяпер — больш за 500.

Акрамя таго ў вобласці дзейнічае 31 дзіцячы дом сямейнага тыпу, дзе выхоўваюцца 222 дзіцяці. Расце колькасць усыноўленых дзяцей: у сем'ях усынавіцеляў жывуць 732 хлопчыкі і дзяўчынкі.

Такая практыка спрыяе эканоміі бюджэтных сродкаў на ўтрыманне ўстаноў сацыяльнага прызначэння.

На Віцебшчыне ў дзвюх школах-інтэрнатах і двух дзіцячых дамах выхоўваецца ўсяго каля 330 дзяцей. Для параўнання, у 2007-м было больш за 1560.

На форуме шмат разоў згадвалі Дэкрэт № 18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у небяспечных сем'ях», які паспрыяў таму, каб у краіне стала больш шчаслівых дзяцей. За гады дзеяння дэкрэта стала прыблізна ўдвая меней тых, каго пазбавілі бацькоўскіх правоў. Калі ў 2007-м такіх грамадзян было 587, дык летась — каля 250.

За час дзеяння дакумента 580 непаўналетніх вярнуліся ў родныя сем'і — на падставе рашэння судоў аб аднаўленні бацькоў у адпаведных правах. Толькі летась і сёлета такім чынам свой статус памянялі 33 бацькі і маці.

Форум быў вельмі карысны і для саміх бацькоў. Ім дадаткова растлумачылі нюансы дзяржаўнага фінансавання, пытанні афармлення працоўных дагавораў, водпускаў і іншыя моманты.

Акрамя таго адбылася коўч-сесія. На ёй далі карысныя парады прадстаўнікі ўпраўленняў аховы здароўя аблвыканкама, ЖКГ, МЧС, МУС, іншых ведамстваў.

Між іншым у суседняй з Віцебскай вобласцю Расіі праяўляюць вялікі інтарэс да беларускага вопыту. І ўжо сталі традыцыйнымі візіты расійскіх калег для яго пераймання.

Аляксандр ПУКШАНСКІ, фота аўтара

Загаловак у газеце: Дома заўсёды лепей

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.