Вы тут

Беларусь рыхтуецца да парламенцкіх выбараў


У хуткім часе жыхары нашай краіны будуць абіраць сваіх прадстаўнікоў у нацыянальны парламент новага склікання: зараз адбываюцца сустрэчы, ідзе агітацыя і, безумоўна, гучаць абяцанні патэнцыйных народных выбраннікаў. «МС», у сваю чаргу, падтрымліваючы тэматыку электаральнай актыўнасці, вырашыла паглядзець, а якімі формамі і метадамі работы карысталіся іх папярэднікі?


Фота БЕЛТА

Ведаеце, ёсць шмат цікавага і ўнікальнага. Напрыклад, вопыт аб'яднання намаганняў дэпутата Палаты прадстаўнікоў з калегамі з мясцовых Саветаў па вырашэнні праблем насельніцтва ў сваёй акрузе — аб ім вы даведаецеся з матэрыялу «Камандны залік». На нізавым узроўні таксама працуюць самаадданыя і неабыякавыя да праблем выбаршчыкаў людзі, з такімі чытачы пазнаёмяцца ў матэрыяле «Чалавек, якому больш за ўсіх трэба».

І нарэшце, аб заканатворчай дзейнасці і чаканнях выканаўчай улады ад будучага складу дэпутацкага корпуса раскажа губернатар Гродзеншчыны Уладзімір Краўцоў (які, дарэчы, ведае дэпутацкую работу як ніхто іншы) у матэрыяле «Пазбегнуць прававых тупікоў».

Загаловак у газеце: Не абяцаць, а дзейнічаць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».