Дзмітрый Мікулёнак, міністр архітэктуры і будаўніцтва:
«У 2019 годзе, паводле інфармацыі з аблвыканкамаў, будуць уведзены ў эксплуатацыю тры дамы з выкарыстаннем электрычнай энергіі: у Баранавічах (Брэсцкая вобласць), аграгарадку Тулава (Віцебская вобласць) і Магілёве. У 2020-м, згодна з даручэннем урада, у цэлым па Беларусі лічба павінна павялічыцца да 150 тысяч м2 агульнай плошчы. Усяго налета ў краіне плануецца ўвесці ў эксплуатацыю 4 мільёны м2 жылля, з іх больш за 1,2 мільёна м2 для грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў і якія ажыццяўляюць будаўніцтва з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі, больш за 1,1 мільёна м2 — для шматдзетных сем'яў».
Як работнікі МАЗа рыхтуюцца да выпрабаванняў у пустыні.
У зоне абслугоўвання — дзесяць вёсак.
На прасторах яе вялікасці кнігі.