Менавіта гэты восеньскі час у народнай традыцыі лічыцца сезонам вяселляў. Таму выстаўку «Вянок нявесты», якая адкрылася ў Віцебску, можна лічыць вельмі актуальнай. На ёй экспануюцца традыцыйныя галаўныя вясельныя ўборы розных канфесій (прычым не толькі дзявочыя, але і мужчынскія), упрыгожванні дружак і шафераў, старыя фотаздымкі, рэчы з пасагу нявесты, лялечныя тэматычныя кампазіцыі. Усё гэта сабралі і прывезлі супрацоўнікі раённых Дамоў рамёстваў з усяго рэгіёна. Яны ж ахвотна дэманструюць свае экспанаты, як, напрыклад, Ганна ШАЛАЕВА і Марыя МЯЖУЕВА з Гарадоцкага дома рамёстваў і фальклору.
Фота БелТА
Спявачка апявае каларыт і шматграннасць беларускай і індыйскай культур.