Некалькі дзён таму ў Гомелі праходзіў Адкрыты міжнародны турнір па каратэ, у якім прыняло ўдзел каля 1000 спартсменаў сямі краін. Павінна была быць сярод іх і група каратыстаў з Алжыра. Аднак замест спаборніцтваў на татамі яны абралі іншы від «спаборніцтваў» — бег па перасечанай мясцовасці. А ў сапернікі сабе абралі брэсцкіх пагранічнікаў.
Спартсмены з поўначы Афрыкі прыбылі ў Беларусь цалкам легальным спосабам, але, мабыць, яшчэ ў сябе на радзіме вырашылі, што з тэрыторыі Беларусі змогуць збегчы ў Еўропу і больш не вяртацца дадому. Замест Гомеля яны прыехалі ў Брэст, затым накіраваліся ў пушчу. З дапамогай карты выбралі зручнае, на іх погляд, месца для перасячэння мяжы, пералезлі цераз сігналізацыйны комплекс і працягнулі рух у бок Польшчы.
Пагранічнікі зрэагавалі на работу сігналізацыі і адправіліся шукаць няпрошаных гасцей. Тыя спрабавалі схавацца, але арыентацыю на мясцовасці хутка прайгралі і былі затрыманыя.
Кожны з парушальнікаў атрымаў буйны штраф за парушэнне памежнага рэжыму і спробу парушэння Дзяржаўнай мяжы. У найбліжэйшы час замежнікі будуць дэпартаваныя за свой жа кошт з забаронай уезду на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь тэрмінам на 5 гадоў. Аб кубках і перамогах у нашай краіне ім прыйдзецца на гэты час забыцца.
Канстанцін ЛЮТКЕВІЧ
Для смуглявага, з нетыповай для Беларусі знешнасцю трактарыста-машыніста КУСГП «Вялікадолецкае» Ушацкага раёна Ра Вутха наша краіна даўно с
На прасторах яе вялікасці кнігі.