Вы тут

Палата прадстаўнікоў: жанчыны і моладзь?


Сярод галоўных прычын адмовы ў рэгістрацыі кандыдата ў дэпутаты — недакладнасць дэкларацый і несапраўдныя подпісы.


Акруговыя выбарчыя камісіі зарэгістравалі 560 кандыдатаў у дэпутаты з 703 прэтэндэнтаў. Аб гэтым паведаміла старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія ЯРМОШЫНА ў відэаінтэрв'ю на сайце Нацыянальнага прэс-цэнтра.

Кіраўнік Цэнтрвыбаркама адзначыла, што частцы патэнцыйных кандыдатаў — 22 ахвотным — бясспрэчна адмоўлена ў рэгістрацыі. У гэтых прэтэндэнтаў не было права звярнуцца з заявамі, паколькі іх вылучылі грамадскія аб'яднанні, якім закон не надае правоў вылучэння кандыдатаў у дэпутаты.

«У сухім астатку больш за ўсё засталося кандыдатаў ад палітычных партый — больш за чатырыста. Астатнія — кандыдаты, вылучаныя шляхам збору подпісаў, і ад працоўных калектываў», — звярнула ўвагу Лідзія Ярмошына. Па яе словах прэтэндэнты ад палітычных партый адмоў атрымалі няшмат. Як правіла, яны звязаныя з недакладнасцю дэкларацый аб даходах і маёмасці.

У грамадзян, якія вылучаліся шляхам збору подпісаў, высокі працэнт несапраўдных подпісаў. Часцей гэта не адмысловая фальсіфікацыя, а памылкі ў падпісных лістах праз няведанне закона, падкрэсліла кіраўнік ЦВК.

«Некаторыя кандыдаты па патрабаваннях, якія прад'яўляе закон, проста не могуць выбірацца ў дэпутаты. Напрыклад, каб стаць дэпутатам парламента, трэба пастаянна пражываць на тэрыторыі Беларусі», — адзначыла Лідзія Ярмошына.

Шэраг абласных выбарчых камісій ужо разгледзелі скаргі. У выпадку незадаволенасці прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат іх шлях ляжыць у абласны ці Мінскі гарадскі суд, рашэнні якіх — канчатковыя.

Па інфармацыі кіраўніка Цэнтрвыбаркама, больш за ўсё кандыдатаў у дэпутаты працуюць у сферы прамысловасці і транспарту, на другім месцы — прадстаўнікі галіны культуры і адукацыі, трэцяе — у работнікаў дзяржструктур. Удзельнічаюць у выбарах пенсіянеры, якія не прапускалі і папярэднія кампаніі.

У параўнанні з кампаніяй 2016 года сярод зарэгістраваных кандыдатаў павялічылася колькасць жанчын, моладзі да 30 гадоў.

Варвара МАРОЗАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».