Учора Аляксандр Лукашэнка асабіста праводзіў у мінскім аэрапорце Прэзідэнта Кубы Мігеля Марыа Дыяса-Канеля Бермудэса і адправіўся з афіцыйным візітам у Казахстан. У Нур-Султане яго каля самага трапа сустракаў кіраўнік краіны — Касым-Жамарт Такаеў. Такія дзеянні лідараў — знакі асаблівай пашаны і сяброўскіх адносін паміж імі.
Пасля прылёту Аляксандр Лукашэнка ўсклаў кветкі да манумента «Абаронцы Айчыны», дзе звычайна адбываюцца ўрачыстасці да Дня Перамогі. Учора вечарам лідары краін абмеркавалі ўзаемадзеянне падчас нефармальнай вячэры. Сёння пачнуцца афіцыйныя перамовы. Плануецца, што асаблівы акцэнт на сустрэчы зробяць на гандлёва-эканамічным партнёрстве, пашырэнні прамысловай кааперацыі, узаемадзеянні ў сферы транспарту і высокіх тэхналогій. Чакаецца таксама заключэнне пагаднення аб пастаўцы і перапрацоўцы ў Беларусі казахстанскай нафты.
Учора ў Нур-Султане адбыўся беларуска-казахстанскі бізнес-форум, прымеркаваны да афіцыйнага візіту. Як расказаў журналістам БелТА старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч, там заключаны кантракты на 75 мільёнаў долараў ЗША.
У прыватнасці, БелАЗ падпісаў пагадненне аб сумеснай вытворчасці прадукцыі з прадпрыемствам «АстанаБелазСэрвіс К», «Гомсельмаш» і «Аграмашхолдынг KZ» заключылі пагадненне аб рэалізацыі прадукцыі, холдынг «Бабруйскаграмаш» дамовіўся аб пастаўках з кампаніямі «АграБізнесКазахстан» і «Аксуат». Мінскі трактарны завод падпісаў чатыры пагадненні аб сумеснай вытворчасці прадукцыі — з таварыствамі «Казахстанская Агра Інавацыйная карпарацыя», «Гандлёвы дом Беларускі трактар», «СемАЗ» і «Кампазіт Груп Казахстан». Аналагічны дакумент заключыў Мінскі аўтамабільны завод з HyundaіTransAuto.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.
Эксперты — аб трэндах у харчаванні беларусаў і перадсвяточным гандлі.
Хораша там, дзе моладзь ёсць!