Вы тут

Прыклад канструктыўнага дыялогу


Так называе беларуска-турэцкія адносіны Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Турцыі ў Беларусі Кезбан Нілвана ДАРАМА. Падчас сустрэчы ў Нацыянальным прэс-цэнтры з нагоды Дня Рэспублікі Турцыі і заканчэння яе дыпламатычнай місіі яна расказала, што вельмі хацела заваяваць сэрцы беларусаў. Але адбылося наадварот. «Беларускі народ заваяваў маё сэрца», — прызналася пасол.


Кезбан Нілвана Дарама падвяла вынікі сваёй работы за чатыры гады, расказала пра дынаміку двухбаковых адносін у сферы інвестыцый, бізнесу, турызму.

Аснову гандлёвага партнёрства краін складаюць кантакты бізнес-колаў. У тым ліку, дзякуючы ім, узаемны тавараабарот расце з году ў год і ў 2018-м склаў адзін мільярд долараў ЗША. Новая мэта, якую паставілі лідары дзяржаў, — лічба ў 1,5 мільярда. На думку пасла, дасягнуць яе магчыма ў тэрмін ад двух да пяці гадоў.

Пры гэтым журналісты пацікавіліся, як ураўнаважыць двухбаковы гандаль і пазбавіцца значнай перавагі Турцыі ў сальда. «Пакуль вядзецца работа над трэцімі таварнымі групамі, трэба ўлічваць і лагістыку паставак, паколькі дастаўка тавару таксама можа значна адбівацца на яго цане», — паведаміла Кезбан Нілвана Дарама. Займаецца збалансаваннем гандлю і рабочая група, створаная пры міжурадавай камісіі.

Перспектыву турэцкія партнёры для беларускага бізнесу бачаць у зоне свабоднага гандлю краіны з ЕС і выгадным размяшчэнні паблізу з азіяцкім і афрыканскім рэгіёнамі. Наша дзяржава ў сваю чаргу — зручны партнёр для выхаду на рынак ЕАЭС.

Вялікі патэнцыял маюць інвестыцыі. У Беларусі ўжо працуюць 139 кампаній з турэцкім капіталам, самы маштабны праект з 1,3 мільярда долараў ЗША інвестыцый — у сферу тэлекамунікацый. Але цікавяць партнёраў і лагістыка, сельская гаспадарка, здабыча мінеральных угнаенняў, касметыка, будаўнічыя матэрыялы, рабочыя машыны і механізмы, аўтакамплектуючыя.

Беларускі бізнес таксама бачыць перспектывы на турэцкім беразе. У горадзе Кырыкале разам з азербайджанскімі калегамі працуе вытворчасць па зборцы трактароў. Разглядаюцца магчымасці па арганізацыі вытворчасці спецыяльнай, будаўнічай, дарожна-ўборачнай тэхнікі. Кампанія цацак «Палессе» будуе сваю фабрыку ў Турцыі. Гэта дасць магчымасць пастаўляць цацкі і ў суседнія краіны. Пашырыць спектр магчымых праектаў дапаможа і другі інвестыцыйны форум у 2020 годзе.

І канешне, Турцыя — адзін з самых улюбёных курортаў. У 2018 годзе з прыростам сем працэнтаў краіну наведалі 245 тысяч турыстаў з Беларусі. Адчуваючы гэтую тэндэнцыю, расце і колькасць авіярэйсаў па маршруце Мінск—Стамбул, з вясны іх будзе ўжо 14 у тыдзень.

Марыя ДАДАЛКА

Прэв'ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.