Вы тут

У нашай краіне ўводзяцца змены ў рынку мікрапазык


У нашай краіне ўводзяцца змены ў рынку мікрапазык. Доўгачаканы дакумент, які павысіць даступнасць фінансавання для насельніцтва, накіраваны на абарону правоў спажыўцоў паслуг мікрафінансавых арганізацый. Пра гэта расказалі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацыянальнага банка, каментуючы падпісаны кіраўніком дзяржавы Указ № 394 «Аб прадастаўленні і прыцягненні пазык».


Нагадаем, што цяпер мікрафінансавыя арганізацыі не абмежаваныя ў памеры працэнтаў, а таксама штрафаў і пеняў, якія яны выстаўляюць сваім кліентам, якія дапускаюць пратэрміноўку ў пагашэнні пазыкі.

Прэзідэнцкі ўказ павінен урэгуляваць гэтае пытанне. У прэс-службе Нацбанка адзначылі, што новаўвядзенні мяркуюць далейшае зніжэнне пазыковай нагрузкі на кліентаў праз абмежаванні сумы працэнтаў і няўстойкі, якія налічваюцца па дагаворах мікрапазыкі. Максімальны памер працэнтаў за ўвесь перыяд карыстання грашовымі сродкамі не можа перавышаць двухразовы памер асноўнага доўгу, а няўстойка (штраф, пеня) за парушэнне ўмоў — палову памеру асноўнага доўгу. «Абмежаванне закране ўсе дагаворы мікрапазыкі, у тым ліку заключаныя да моманту ўступлення ў сілу Указа № 394», — растлумачылі ў Нацбанку.

Пры гэтым фінансавыя ўлады краіны забаранілі выдачу мікрапазык некамерцыйнымі арганізацыямі, якія створаныя ў форме фондаў.

Каб выключыць асобныя нядобрасумленныя практыкі, абмяжоўваецца спектр рэчаў, якія выступаюць прадметам лізінгу па дагаворах. Імі змогуць стаць толькі транспартныя сродкі і жылыя памяшканні. Аналіз паказаў, што пад выглядам дагавораў зваротнага лізінгу тэлефонаў, смартфонаў і іншай бытавой тэхнікі фактычна даваліся грошы ў пазыку пад завышаныя працэнтныя стаўкі без належнага інфармавання спажыўцоў.

Акрамя таго замацаваныя правы спажыўцоў паслуг, у тым ліку ў частцы атрымання поўнай і дакладнай інфармацыі аб умовах дагавора мікрапазыкі, правільнага разліку працэнтаў. Ва ўказе прапісаныя паўнамоцтвы Нацбанка па кірунку прадпісанняў мікрафінансавым арганізацыям у выпадках парушэння імі заканадаўства. Устаноўлены патрабаванні да рэкламнай дзейнасці па выдачы пазык, а таксама да інфармацыі, якая размяшчаецца на сайтах мікрафінансавых арганізацый.

Асноўныя палажэнні згаданага ўказа ўступаюць у сілу праз шэсць месяцаў пасля афіцыйнага апублікавання. Гэты час даецца Нацыянальнаму банку і Савету Міністраў, каб прывесці нарматыўныя прававыя акты ў адпаведнасць.

Сяргей КУРКАЧ

Фота banki.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».