Вы тут

Міжнародны форум «Тэатр і аўтызм. Пытанні і адказы» сабраў удзельнікаў у Мінску


Міжнародны форум «Тэатр і аўтызм. Пытанні і адказы» сабраў удзельнікаў у Мінску трэці раз. Сёлета яго галоўная тэма — «Ад інклюзіўных аб'яднанняў да інклюзіўнага грамадства». Сваім вопытам і напрацоўкамі падзеляцца прадстаўнікі грамадскіх арганізацый Беларусі, спецыялісты з розных краін свету (у тым ліку праз відэападключэнне — з Азербайджана, Эстоніі і Францыі) і бацькі, каб яшчэ больш наблізіцца да паспяховай інтэграцыі ў грамадства дзяцей з аўтызмам.


— Наш форум — унікальная пляцоўка, бо менавіта такі збор спецыялістаў і вопытных людзей дае магчымасць рухацца наперад. Асабліва ў такой праблеме, як аўтызм. Ідэя стварэння форуму ў мяне ўзнікла яшчэ ў часы зараджэння тэатра, каб з'явілася прастора, дзе мы маглі б дзяліцца ўласным вопытам і вучыцца ў сваіх замежных калег, — расказвае мастацкі кіраўнік Сямейнага інклюзіў-тэатра «і» Ірына Кісялёва. — Прайшло шэсць гадоў з таго моманту, як я асабіста пачала займацца праблемай аўтызму. За тры гады ў тэатры мы стварылі ўжо шэсць спектакляў, і з дапамогай кожнага нам удаецца паказаць і бацькам, і спецыялістам, якіх вынікаў можна дасягнуць, працуючы з такімі дзецьмі. Спектакль пазбаўляе ад галоўнага — ад страху і няведання, дае магчымасць рухацца далей, узаемадзейнічаць з навакольным асяроддзем.

Тэатр шчыльна супрацоўнічае з Інстытутам інклюзіўнай адукацыі пры БДПУ імя Максіма Танка. І, дзякуючы вялікаму штату супрацоўнікаў, тут маюць магчымасць спачатку індывідуальна займацца з дзецьмі, а потым ужо канцэнтравацца на іх талентах і моцных баках. Такая камунікацыя дапамагае не толькі быць і раскрываць сябе ў творчым асяродку, але і набываць пэўныя навыкі, якія дапамогуць потым сацыялізавацца ў грамадстве. Цяпер у тэатры займаецца больш чым 120 дзяцей, і да кожнага тут ведаюць, як знайсці падыход.

— Я не перастаю паўтараць, што ад таго, наколькі педагог гатовы працаваць з любым дзіцем, залежыць дабрабыт дзіцяці, яго сям'і і грамадства ў цэлым, — дзеліцца думкамі дырэктар Інстытута інклюзіўнай адукацыі Вера Хітрук. — Вельмі важна вызначыць патрэбы чалавека і цяжкасці, з якімі ён сутыкаецца. А потым зрабіць тое, што можам, каб цяжкасці былі нівеліраваны. Аднак адукацыя на пэўным этапе заканчваецца, а жыццё працягваецца. І цудоўна, калі з дапамогай мастацтва атрымліваецца даць магчымасць асабліваму чалавеку ўвайсці ў грамадства, праявіць сябе і стаць карысным для іншых.

Алена ДРАПКО

Загаловак у газеце: Інклюзіўная прастора

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.