Вы тут

У вянок аўтару-аранжыроўшчыку “Вянка”


У вянок аўтару-аранжыроўшчыку “Вянка”

Часам думаеш: як жа так можа быць, каб пасля горкай страты, якая напаткала людзей, усё вакол іх працягвала жыць і асмельвалася ўсміхацца?!

26 кастрычніка пайшоў з жыцця Алег Моўчан, кампазітар, чый творчы і чалавечы вобраз не надта стасуецца з выразам “кампазітар-песеннік”, хоць апошні і можна сустрэць у суправаджэнні яго імя і прозвішча, і даволі часта. Памёр аўтар музыкі легендарнай “Малітвы”, а хіба ж яна песня? Духоўны гімн нацыі, гонар эпохі… Дзіўна, што не чуеш, уключыўшы любы нацыянальны канал у гэтыя дні, яго мелодыі. Чуеш іншыя, якіх процьма, самыя што ні ёсць розныя, пра якія не хочацца цяпер ніяк меркаваць. Бо трэба было б сёння слухаць яго. Так здараецца, што вартае асаблівай пашаны і ўвагі нібы адсоўваецца, нібы адпіхваецца — нібы нязначнае, нібы звычайнае. Гэты ж музыкант ужо ў 26 гадаў меў у душы і сэрцы тое, што зрабіла яго кампазітарам і фактычным музычным кіраўніком саміх “Песняроў”. “Малітву” напісаў у 29… Песенны цыкл “Вянок” на вершы Максіма Бадановіча быў аранжыраваны ім.

 “Будуць новыя песні на вершы нашых класікаў і сучаснікаў”, — гаварыў ён пра ўласныя творчыя планы. Цяпер гэтыя словы няхай гучаць як яго запавет.

Часопіс “Маладосць” выказвае спачуванне родным і блізкім Алега Уладзіміравіча Моўчана і асаблівыя словы падтрымкі ў гэтыя цяжкія дні яго жонцы, спявачцы Ірыне Відавай.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.