Сіньцзянскія прадукты пастаўляюцца ў 100 краін свету.
У студзені-жніўні праз КПП Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна (СEFH, Паўночна-Заходні Кітай) было экспартавана 73 тысяч тон кетчупа, аб’ём яго экспарту склаў 350 млн юаняў, павялічыўшыся на 11,8 працэнта. Аб гэтым паведаміла урумчыйская мытня, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Сіньцзян, дзе кліматычныя, а таксама светлавыя і цеплавыя ўмовы спрыяльныя для вырошчвання таматаў, з’яўляецца важнай базай па вытворчасці і экспарту таматных прадуктаў у Кітаі. Адпаведныя прадукты Сіньцзяна, уключаючы кетчуп і таматнтны парашок, пастаўляюцца ў больш чым 100 краін і рэгіёнаў свету, такіх як ЗША, Еўропа і Паўднёва-Усходняя Азія.
Праз КПП Алашанькоў, размешчаны на кітайска-казахстанскай мяжы на паўночным захадзе СУАР, перавозіцца найбуйнейшы аб’ём арыентаванага на экспарт сіньцзянскага кетчупа. На яго прыпадае больш за 70 працэнтаў экспарту такой прадукцыі з аўтаномнага раёна. Як паведамляецца, прадпрыемствы гэтай галіны аддаюць перавагу экспартаваць кетчуп цягнікамі ў рамках грузавых чыгуначных перавозак «Кітай — Еўропа», якія праходзяць праз многія КПП.
Па дадзеных урумчыйскай мытні, час у шляху грузавых саставаў «Кітай — Еўропа» складае каля 15 дзён, што амаль на 45 дзён менш у параўнанні з традыцыйнай перавозкай марскім шляхам.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.
Эксперты — аб трэндах у харчаванні беларусаў і перадсвяточным гандлі.
Хораша там, дзе моладзь ёсць!