У Кітаі распрацавалі новы сорт бабоў.
Кітай распрацаваў новы сорт соевых бабоў з высокай ураджайнасцю і правёў яго выпрабаванне ў зоне эксперыментальнага вырошчвання, паведаміла Акадэмія навук Кітая (АНК), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Новая разнавіднасць соевых бабоў пад назвай «Хэнун 71» была высаджана на эксперыментальных палетках каля горада Шіхэцзы Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна (СУАР, Паўночна-Заходні Кітай).. Яе ўраджайнасць у сярэднім дасягнула 447,47 кг на му (1 га роўны 15 му), што з’яўляецца новым рэкордам па аб’ёме вытворчасці дадзенага віду культуры на адзінку плошчы ў Кітаі.
Новы сорт соевых бабоў быў распрацаваны камандай спецыялістаў пад кіраўніцтвам Акадэміі сельскагаспадарчых навук правінцыі Хэйлунцзян. Даследчыкі ўжылі селекцыйныя тэхналогіі малекулярнага дызайну, гібрыдызацыі і метады радыяцыйнай селекцыі.
Пробны пасеў каардынаваўся Акадэміяй сельскагаспадарчых навук правінцыі Хэйлунцзян, Паўночна-Усходнім інстытутам геаграфіі і аграэкалогіі Акадэміі навук Кітая ( горад Чанчунь, правінцыя Цзілінь) і шэрагам іншых даследчых устаноў. Вынікі выпрабаванняў паказалі, што новы сорт соевых бабоў валодае высокай і стабільнай прадуктыўнасцю, а таксама добрай адаптыўнасцю.
Эксперты з Міністэрства навукі і тэхналогій КНР заявілі, што новы сорт соі сведчыць аб тым, што тэхналогіі селекцыі гэтага віду культуры значна палепшыліся, паведамілі ў АНК.
Міжнародная спецыялізіваная выстаўка жыллёва-камунальнай гаспадаркі пройдзе ў Мінску.
Максімальнага значэння за летні сезон тэмпература паветра дасягнула 13 ліпеня на станцыі Жыткавічы і склала 37,9 градуса спёкі.
Напярэдадні дня нараджэння сталіцы прайшла міжнародная навукова-практычная канферэнцыя.