Выстава пройдзе з 5 па 10 лістапада.
Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік Міністэрства камерцыі КНР Гаа Фэн, больш за 60 краін пацвердзілі свой удзел у комплексных нацыянальных выставах ІІ Кітайскага міжнароднага імпартнага ЭКСПА, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Выстава пройдзе ў Шанхаі з 5 па 10 лістапада ў двух галоўных катэгорыях — нацыянальныя выставы і бізнес-выставы. У гэтым годзе агульная плошча нацыянальных выстаў складзе 30 тыс кв м, удакладніў Гаа Фэн. Ён адзначыў, што афармленне павільёна Кітая будзе прымеркавана да 70-гадовай гадавіны ўтварэння КНР, прадэманструе дасягненні сацыяльна-эканамічнага развіцця і магчымасці ў новую эпоху. Агульная плошча бізнэс-выстаў перавысіць 300 тыс кв м. У іх прымуць удзел больш за 3000 кампаній з прыкладна 150 краін і рэгіёнаў.
На І Кітайскім міжнародным імпартным ЭКСПА, які прайшоў у Шанхаі з 5 па 10 лістапада мінулага года, былі прадстаўлены 172 краіны, рэгіёны і міжнародныя арганізацыі, а таксама больш за 3600 кампаній. Мерапрыемства стала першай у свеце выставай нацыянальнага ўзроўню на тэму імпарту.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.