Адкрылі ў правінцыі Сычуань.
У горадзе Чэнду, адміністрацыйным цэнтры правінцыі. Сычуань (Паўднёва-Заходні Кітай) адкрыты новы навуковы інстытут па даследаванні вялікіх пандаў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Інстытут будзе спецыялізавацца на перадавых тэхналогіях у галіне даследаванняў вялікіх пандаў і развіваць доўгатэрміновыя сувязі і супрацоўніцтва з вядучымі даследчымі інстытутамі і міжнароднымі арганізацыямі.
Новы інстытут будзе працаваць над архівамі і генетычным генафондам дзікай папуляцыі гэтых жывёл, тэхналогіямі па абароне і аднаўленні іх асяроддзя пражывання, над спосабамі гадоўлі вялікіх панд ў няволі, падрыхтоўкай жывёл да жыцця ў дзікай прыродзе, а таксама будзе займацца барацьбой з хваробамі і высвятленнем спосабаў іх прадухілення.
Установа таксама будзе ажыццяўляць навуковае планаванне нацыянальнага парку вялікіх пандаў і даследаванні ў галіне экалогіі і абароны біяразнастайнасці поруч са знакамітымі ВНУ і даследчымі структурамі ў краіне і за мяжой.
Акрамя таго, новы інстытут засяродзіцца на грамадскім развіцці і экалагічным турызме, якія маюць дачыненне да гэтага віду жывёл, падкрэсліў дырэктар інстытута Чжан Чжыхэ.
Што змяняецца для аматараў сродкаў персанальнай мабільнасці?
Пенсіі працоўным — без абмежаванняў, дадатковая падтрымка — сем’ям.
Традыцыя Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі.