Не сакрэт, што для атрымання высокага і ўстойлівага ўраджаю сельскагаспадарчых культур разам з прымяненнем угнаенняў, агратэхнічных і біялагічных метадаў аховы важную ролю адыгрываюць хімічныя сродкі аховы раслін — пестыцыды. Яны прызначаны для знішчэння насякомых, грызуноў, пустазелля, узбуджальнікаў хвароб раслін і жывёл, могуць выкарыстоўвацца ў якасці рэгулятараў росту. Шматгадовае прымяненне ў вялікіх маштабах пестыцыдаў ва ўсім свеце выявіла шэраг наступстваў, у прыватнасці, забруджванне навакольнага асяроддзя, харчовых прадуктаў, адмоўны ўплыў на здароўе чалавека.
Карысць агародніны і фруктаў цяжка пераацаніць, бо ў іх утрымліваецца вялікая колькасць вітамінаў, мінералаў, клятчаткі і іншых неабходных для правільнай работы арганізма рэчываў. Але гэта толькі калі дары прыроды вырашчаны на ўласным участку з выкананнем правілаў агратэхнікі. А калі куплены ў магазіне ці на рынку, то існуе небяспека ўтрымання ў іх пестыцыдаў, здольных звесці на нішто ўсю карысць. Як знізіць канцэнтрацыю шкодных рэчываў у прадуктах і пазбавіцца ад пестыцыдаў у агародніне і фруктах, расказала памочнік урача-гігіеніста Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Таццяна Ляшкевіч.
Алена КРАВЕЦ
Прэв'ю: pesticidy.ru
Хораша там, дзе моладзь ёсць!
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.