Вопыт наладжвання сістэмы абыходжання з радыеактыўнымі адходамі (РАА) і адпрацаваным ядзерным палівам вывучалі беларускія атамшчыкі падчас стажыроўкі на Запарожскай АЭС ва Украіне.
Веды ад калег-суседзяў беларусы атрымлівалі ў межах рэалізацыі праекта тэхнічнага супрацоўніцтва з МАГАТЭ на 2018—2019 гады. «Умацаванне патэнцыялу эксплуатуючай арганізацыі для забеспячэння бяспечнай і надзейнай эксплуатацыі АЭС». Па словах айчынных спецыялістаў, яны ўбачылі, як працуе цэх дэзактывацыі ядзерных адходаў, і атрымалі вычарпальную інфармацыю, пачынаючы ад стварэння РАА і завяршаючы іх размяшчэннем у кантэйнерах.
Ірына СІДАРОК
Прэв'ю: hi-news.ru
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.
Эксперты — аб трэндах у харчаванні беларусаў і перадсвяточным гандлі.
Хораша там, дзе моладзь ёсць!