Некаторыя віды тытунёвых вырабаў узрастуць у кошце, некаторыя - патаннеюць. Да гэтага змены былі месяц таму — 1 кастрычніка.
ААТ «Гродзенская тытунёвая фабрыка „Нёман“» гатова падвысіць кошт пачкі некаторых марак цыгарэт на 10 капеек, іншыя ж патаннеюць на 1 капейку. За пачак цыгарэт ТАА «Тытунь-інвест» прыйдзецца даплаціць 3-5 капеек. Таксама з’явяцца новыя маркі тытунёвых вырабаў кампаніі. Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларусьгандаль» памяняе цэны на свае цыгарэты ад плюс 4 да мінус 1 капейкі за пачак. Сумеснае закрытае акцыянернае таварыства «Энерга-ОИЛ» кошты змяняць з 1 лістапада не збіраецца.
Забарона на вылаў сома еўрапейскага ўводзіцца ў Беларусі па 31 сакавіка; па 15 снежня дзейнічае забарона на вылаў сіга чудскага.
За незаконны вылаў сома парушальнік пакрывае прычыненую прыродзе шкоду ў памеры 12 базавых велічынь і атрымлівае адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе штрафу да 50 базавых велічынь. Пры шкодзе больш за 100 базавых пагражае і крымінальная адказнасць. За незаконна вылаўленага сіга прыйдзецца заплаціць 9 базавых велічынь.
На ўсіх аўтазаправачных станцыях Беларусі будзе рэалізавацца толькі зімовае дызельнае паліва.
Вытворчасць зімовай саляркі была пачата нафтаперапрацоўчымі заводамі 15 кастрычніка, і ўжо з сярэдзіны месяца яна стала паступаць на АЗС.
З 1 лістапада бюджэт пражытачнага мінімуму павялічыцца з 230,91 да 231,83 рубля. Прыбаўка складзе 92 капейкі. Новы памер БПМ будзе дзейнічаць да канца студзеня 2020 года.
Аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем першага дзіцяці складзе 2318,3 руб. (10 БПМ), другога і наступных дзяцей — 3245,62 руб. (14 БПМ); па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў — 231,83 руб. (1 БПМ); на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў — 115,91 руб. (0,5 БПМ); на дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраваных вірусам імунадэфіцыту чалавека, — 162,28 руб. (0,7 БПМ).
Аднаразовая дапамогу жанчынам, якія сталі на ўлік у дзяржарганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, складзе 231,83 руб. (1 БПМ).
Змяненні таксама тычацца надбавак, павышэння пенсій і даплат асобам ва ўзросце 75 гадоў і старэй, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, а таксама дапамог па доглядзе за інвалідам 1-й групы або чалавекам, які дасягнуў 80-гадовага ўзросту.
Нацыянальны аэрапорт Мінск з 1 лістапада на 10 рублёў падвышае кошт паслугі трансферу. Ён вырасце да 40 рублёў. Адзіны тарыф будзе дзейнічаць на легкавы аўтамабіль з аэрапорта ў любую лакацыю Мінска. Пры гэтым кошт паездкі да сталіцы на мікрааўтобусе Peugeot Boxer на 17 пасадачных месцаў не зменіцца (120 рублёў).
З 1 лістапада Эстонія пачне спаганяць з беларусаў дзяржпошліну за разгляд заявак на доўгатэрміновыя візы. Гаворка ідзе пра нацыянальныя візы тыпу D на тэрмін больш за 90 дзён для знаходжання, якія выдаюцца ў тым ліку для працаўладкавання, навучання, працяглага лячэння. Гэтую пошліну эстонцы адмянілі для беларусаў у лютым 2011 года.
Рашэнне вярнуць для беларусаў гэтую дзяржпошліну ў Эстоніі тлумачаць тым, што каля 90% заявак на доўгатэрміновыя візы ад грамадзян нашай краіны прыпадае на працоўных мігрантаў. Ва ўрадзе Эстоніі лічаць неапраўданым ў гэтай сітуацыі працягваць не спаганяць дзяржпошліну.
Дзяржаўная пошліна за разгляд заяўкі на нацыянальную візу тыпу D у Эстонію складае 80 еўра. З 1 студзеня 2020 года яе памер хочуць падняць да 100 еўра.
Яно не з’яўляецца населеным пунктам.
Унікальная магчымасць для будучых абітурыентаў.
Яго шлях — сведчанне таго, што подзвіг, ахвяраванне, Айчына — не пустыя словы.