Вы тут

«Аўтасэрвiс. Механiка. Аўтакампаненты» i «Дарожнае будаўнiцтва»


У Мiнску пад дахам Футбольнага манежа адкрылiся адразу дзве мiжнародныя спецыялiзаваныя выстаўкi «Аўтасэрвiс. Механiка. Аўтакампаненты» i «Дарожнае будаўнiцтва».


Сярод iх удзельнiкаў прадстаўнiкi Расii, Украiны, Германii i iншых краiн. Яны на сваiх стэндах паказалі станцыi тэхнiчнага абслугоўвання, шынамантаж, абсталяванне для мыцця транспартных сродкаў, iх дыягностыкi i рамонту. Прадстаўлены тут i аўташколы i школы экстрэмальнага кiравання, спецыяльная лiтаратура, аўтацюнiнг, аксэсуары, сродкi аховы любiмага «жалезнага каня», аўтакасметыка, аўтахiмiя, мабiльная сувязь, аўтамабiльная электронiка, аўдыё- i вiдэатэхнiка.

А якiя разнастайныя сiстэмы сёлета можна тут убачыць! Напрыклад, сiстэмы экстраннай сувязi на дарогах са службамi аператыўнага рэагавання, кантролю надвор'я на дарогах, перадачы iнфармацыi i сувязi, фота-, вiдэафiксацыi i кантролю дарожнай сiтуацыi, кантролю i фiксацыi выканання правiлаў дарожнага руху i г. д.

Для кiроўцаў карысна ўбачыць на свае вочы навiнкi iнфармацыйнага забеспячэння ўдзельнiкаў дарожнага руху, скажам, сiстэмы iнфармавання пра размяшчэнне парковак i наяўнасць свабодных месцаў, новыя рашэннi i прапановы па арганiзацыi паўнавартаснага прыдарожнага сэрвiсу. Яго перавагi пачынаеш цанiць толькi за рулём у час доўгага падарожжа.

У дзелавой праграме выставак звяртае на сябе ўвагу канферэнцыя «Iнавацыйныя тэхналогii i абсталяванне для дарожнай галiны». Тут размова пойдзе пра вытворчасць новых дарожна-будаўнiчых матэрыялаў, выкарыстанне тэхнагенных адходаў для будаўнiцтва мясцовых дарог, у цэлым пра павышэнне эфектыўнасцi эксплуатацыi ўнутрыгаспадарчых дарог невялiкай працягласцi.

Запланавана мiжнароднае спецыялiзаванае спаборнiцтва сярод экспертаў у сферы транспартных тэхналогiй SERVICE MASTER 2019.

Леанiд Тугарын

Загаловак у газеце: Усё пра аўтасэрвiс, дарогi i вiдэафiксацыю

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Наперадзе ў нас яшчэ шмат добрых важных спраў»

«Наперадзе ў нас яшчэ шмат добрых важных спраў»

На цырымоніі інаўгурацыі Прэзідэнта ў Палацы Незалежнасці прысутнічалі 1100 чалавек. 

Грамадства

«Мы, грамадзяне Беларусі, з гонарам і ўпэўненасцю глядзім у заўтрашні дзень»

«Мы, грамадзяне Беларусі, з гонарам і ўпэўненасцю глядзім у заўтрашні дзень»

Уражанні тых, хто назіраў за ўрачыстасцю у рэгіёнах. 

Прэзідэнт

Як беларусы сустракалі прэзідэнцкі картэж у дзень інаўгурацыі?

Як беларусы сустракалі прэзідэнцкі картэж у дзень інаўгурацыі?

«Пакуль у нас такі моцны лідар, усё ў нас будзе добра!».