Вы тут

Лукашэнка правёў ратацыю ў кіраўніцтве СК у абласцях і Мінску


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 31 кастрычніка падпісаў указы, у адпаведнасці з якімі праведзена ратацыя ў кіраўніцтве ўпраўленняў Следчага камітэта ў абласцях і горадзе Мінску, піша БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу беларускага лідара.


Дакументы прыняты ў мэтах развіцця кадравага патэнцыялу следчых падраздзяленняў і рэалізацыі антыкарупцыйнай палітыкі ў краіне.

Генерал-маёр юстыцыі Дзмітрый Канаплянік назначаны начальнікам упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці. Да гэтага часу ён займаў пасаду начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па горадзе Мінску.

Сталічнае ўпраўленне ўзначаліць генерал-маёр юстыцыі Сяргей Паско, які вызвалены ад пасады начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці. На гэту пасаду назначаны палкоўнік юстыцыі Сяргей Удовікаў.

Ратацыя праведзена і ў іншых рэгіянальных упраўленнях Следчага камітэта. Упраўленне па Віцебскай вобласці ўзначаліць генерал-маёр юстыцыі Павел Ігнатаў, які раней кіраваў упраўленнем Следчага камітэта па Мінскай вобласці.

Начальнікам упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці назначаны генерал-маёр юстыцыі Андрэй Ліс, які да гэтага часу кіраваў упраўленнем па Магілёўскай вобласці.

Генерал-маёр юстыцыі Уладзімір Шалухін назначаны начальнікам упраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці. Раней ён узначальваў упраўленне па Віцебскай вобласці.

Прэв'ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы. 

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.