У не малой па плошчы вёсцы Вялiкая Гаць могiлкi размяшчаюцца акурат пасярод населенага пункта. Не часта такое сустрэнеш, але ж бывае. Так склалася гiстарычна. Спачатку людзей хавалi нiбы на ўскрайку, а потым вёска стала разрастацца i акружыла месца апошняга спачыну з усiх бакоў.
Стэнд на могiлках
У населеным пункце пражывае больш за 650 чалавек. У вёсцы ёсць школа i дзiцячы садок, iншыя аб'екты культурна-бытавога прызначэння. Падтрыманню парадку тут заўсёды ўдзялялася вялiкая ўвага. Тым больш на такiм асаблiвым месцы, як могiлкi.
— Як i паўсюль, добраўпарадкаванне могiлак пачалося з пiлавання старых вялiкiх дрэў, — расказвае старшыня Святавольскага сельскага Савета Анатоль ШЧУРКО. — Пасля першага сходу грамадзян мы сабралi прыблiзна шэсць тысяч рублёў. Потым дадалася яшчэ тысяча з гакам, заказалi тэхнiку, спецыялiстаў, дрэвы спiлавалi. Рэшткi прыбралi на суботнiках з дапамогай насельнiцтва. Хто не выходзiў на суботнiк па нейкiх прычынах, здаваў яшчэ прыблiзна па пяць рублёў. За гэтыя грошы мы наймалi работнiкаў з лiку беспрацоўных i наводзiлi поўны парадак пасля спiлоўвання дрэў i расчысткi хмызняковых зараснiкаў.
Калi паблiзу зносiлi нiчыйны трухлявы дом, гаспадарчае памяшканне пакiнулi. Гэты мураваны хлеўчык адносна добра захаваўся, яго патынкавалi, пабялiлi, ачысцiлi ўнутры i абсталявалi пад памяшканне для захоўвання iнвентару. Цяпер кожнаму, хто прыязджае альбо прыходзiць дагледзець магiлы, не абавязкова браць з сабой лапату, граблi, венiкi, вёдры з анучай — усё можна ўзяць тут, а потым, пасля заканчэння работы, пакласцi на месца. Ключы ад падсобкi знаходзяцца ў старасты i iншых вясковых актывiстаў.
Агароджа вакол могiлак была зроблена даўно, сёлета яе ў некаторых месцах фарбавалi, рамантавалi, а дзе спатрэбiлася, замянiлi цэлыя пралёты. Каля галоўнага ўваходу паставiлi iнфармацыйны стэнд, дзе змяшчаецца ўся патрэбная iнфармацыя. Цяпер тут можна прачытаць, калi прызначаны суботнiкi па ўборцы тэрыторыi, дзе можна ўтылiзаваць адходы. А яшчэ жыхарам расказваюць пра неабходнасць атрымлiваць дазвол на пахаванне ў мясцовым органе ўлады. На гэтым аб'екце работы заўсёды хапае. Варта сказаць, што ў Вялiкай Гацi актыўны i энергiчны стараста Аляксей Кудравец. Ён заўсёды арганiзуе людзей i сам паказвае прыклад.
Так было i з устаноўкай памятнага валуна ў гонар заснавання вёскi ў 1554 годзе. Гэта, несумненна, стала падзеяй для населенага пункта. Цяпер кожны жыхар, ды i прыезджы, звяртае ўвагу на таблiчку, якая паведамляе пра гэты гiстарычны факт. Валун змясцiлi на спецыяльны насып, тэрыторыю добраўпарадкавалi.
Спартыўная i дзiцячая
Яшчэ адной пляцоўкай прыкладання сiл у Вялiкай Гацi з'яўляецца грамадскае месца адпачынку. Яго звычайна называюць стадыёнам, але пляц плошчай паўтара гектара ўключае ў сябе больш аб'ектаў, чым проста стадыён для заняткаў спортам. Для спартыўнай падрыхтоўкi абсталяваныя паласа перашкод, турнiкi, ёсць футбольнае поле, валейбольная, баскетбольная пляцоўкi з лаўкамi для балельшчыкаў.
Усе масавыя вясковыя мерапрыемствы праходзяць менавiта тут: пачынаючы ад Дня перамогi вясной i да дня працаўнiкоў вёскi восенню. Пасярэдзiне разгортваецца сцэна, можа быць наладжаны выязны гандаль. Для гледачоў у тры рады стаяць лаўкi. Вядома, i гэтыя лаўкi патрабуюць рэгулярнага догляду: нядаўна iх падфарбавалi, дзе трэба, падрамантавалi.
Асаблiвая ўвага ў апошнi год была ўдзеленая абсталяванню дзiцячай пляцоўкi на стадыёне. Яна ўключае ў сябе розныя элементы, на ёй можна патрэнiравацца школьнiкам i пакатацца дашкольнiкам. Фiнансавыя затраты па ўладкаваннi пляцоўкi ўзяло на сябе ААТ «Святая воля», а вось добраўпарадкаваннем занялiся вясковыя актывiсты разам з сельвыканкамам. Цяпер вёска мае цэлы комплекс для адпачынку плошчай у гектары.
Гаспадарчыя праезды
У суседнiм Целяханскiм сельсавеце галоўным клопатам гэтага сезону ў плане навядзення парадку сталi гаспадарчыя праезды. Аксана МЯЛIК, якая выконвае абавязкi старшынi сельвыканкама, сказала так:
— Мы заўсёды звяртаем увагу на фасады, пад'езды, калi наводзiм парадак. Нярэдка даводзiм iх амаль да бляску, забываючы пра заднiя двары, у якiх застаецца сапраўдны вэрхал. Дык вось сёлета мы ўзялiся за гаспадарчыя праезды. Гэта дарогi, якiя вядуць да хлявоў i гаспадарчых пабудоў, i тэрыторыя вакол гэтых дарог. Многiя людзi адгукнулiся, праявiлi разуменне. Дастаткова было пагаварыць, звярнуць увагу гаспадароў на гэтую праблему. А то бывае, што дом прыгожы, пярэднi двор патанае ў кветках, а на заднiм утвараюцца цэлыя звалкi.
Мост
Яшчэ прыклад агульнай грамадскай работы, якiм Аксана Iванаўна ганарыцца, — гэта мост. Яго нядаўна зрабiлi талакой замест таго, якi састарэў i разбурыўся. Лясгас выдзелiў матэрыялы, арганiзацыя правяла работы па рэстаўрацыi металiчнай асновы, а мужчыны з некалькiх вулiц выйшлi на суботнiк i зрабiлi верхнi насцiл моста. Цяпер людзям не трэба рабiць лiшнiя — каму паўтара, а каму i пяць кiламетраў. Гэты мост звязвае вулiцу Сядзiбы лясгаса Целяхан i вулiцу Набярэжную вёскi Вулька Целяханская. За ёй пачынаецца вёска Сомiна, з якой таксама штодня людзi дабiраюцца на работу ў Целяханы. Дык вось жыхарам гэтай вёскi, калi ехаць на iншую пераправу, давялося б рабiць круг у шэсць кiламетраў.
На мосце мы сустрэлi Тамару Струнеўскую, супрацоўнiцу Целяханскага дома дзiцячай творчасцi, якая жыве ў Вульцы Целяханскай i на работу дабiраецца на веласiпедзе.
— Для нас аднаўленне моста стала сапраўдным святам, — заўважыла Тамара Генадзеўна.
Аксана Мялiк дадала, што дакументы на гэтае збудаванне зроблены i перададзены ў ЖКГ, якая прыняла новы аб'ект на свой баланс.
Святлана ЯСКЕВIЧ
Iвацэвiцкi раён
Яно не з’яўляецца населеным пунктам.
Унікальная магчымасць для будучых абітурыентаў.
Яго шлях — сведчанне таго, што подзвіг, ахвяраванне, Айчына — не пустыя словы.