Вы тут

У Магілёве сустракаюць музычны фестываль «Залаты шлягер — 2019»


У Магілёве сустракаюць музычны фестываль «Залаты шлягер — 2019». Прывітанне ўдзельнікам накіраваў Прэзідэнт

Афіцыйнае адкрыццё фестывалю адбудзецца сёння, 1 лістапада, але ўжо ўчора аматары творчасці Мікалая Растаргуева і яго калектыву «Любэ» атрымлівалі асалоду ад выступлення сваіх куміраў.


А літаральна за некалькі хвілін да гэтага адбылася прэс-канферэнцыя з удзелам арганізатараў. Яны нагадалі, што, міжнародны музычны фестываль «Залаты шлягер» упершыню быў арганізаваны ў лістападзе 1995 года пры падтрымцы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. За гады існавання ў ім прынялі ўдзел сотні прызнаных майстроў сусветнага мастацтва больш чым з 25 краін.

Усе шэсць дзён сёлетняга фестывалю распісаны па хвілінах. Сёння ў святочным канцэрце, прысвечаным урачыстаму адкрыццю фестывалю, выступяць вядомыя зоркі расійскай і беларускай эстрады Кацярына Шаўрына, Анатоль Ярмоленка, Таццяна Буланава, Іна Афанасьева, Іскуі Абалян, Ігар Саруханаў, Сасо Паўліяшвілі, таленавіты бразільскі гітарыст Joander Santos, адна з самых яркіх вакалістак амерыканскай соўл-музыкі Sy Smіth, завадны беларускі гурт «Лялькі Карпарэйшн», стары добры калектыў «Прэм'ер-міністр», а зараз проста «ПМ», зоркі 90-х — нямецкі гурт «Bad Boys Blue» і іншыя. У найбліжэйшыя дні аматараў джазавай музыкі чакае захапляльная праграма «Джаз без межаў».
З сольнай праграмай выступіць харызматычны Валерый Меладзэ. Завершыць фестывальны тыдзень госць з Францыі Рышар Гальяна ў суправаджэнні заслужанага калектыву Беларусі аркестра народных інструментаў імя народнага артыста Беларусі Леаніда Іванова.

Усе канцэрты адбудуцца на адной пляцоўцы — у Палацы культуры вобласці. Цэны на білеты ад 20 да 100 рублёў.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Прэв'ю: masheka.by

Загаловак у газеце: Песня гучыць...

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Брэстчына адзначыла юбілей

Брэстчына адзначыла юбілей

Падарункі да свята і слаўная гісторыя.

Музыка

Святлана Агарвал: Музыка — гэта мая душа

Святлана Агарвал: Музыка — гэта мая душа

Спявачка апявае каларыт і шматграннасць беларускай і індыйскай культур.