Вы тут

Мiнсувязi выпускае маркi «Гiсторыя грашовых знакаў Беларусi»


У панядзелак, 4 лiстапада, Мiнiстэрства сувязi i iнфарматызацыi нашай краiны выпускае ў абарачэнне паштовыя маркi «Гiсторыя грашовых знакаў Беларусi».


Паштовы праект, якi складаецца з трох паштовых марак, канверта «Першы дзень» i спецыяльнага штэмпеля, падрыхтаваны РУП «Белпошта» i Мiнiстэрствам сувязi i iнфарматызацыi ва ўзаемадзеяннi з Нацыянальным банкам Беларусi.

На паштовых марках прадстаўлены грашовыя знакi Рэспублiкi Беларусь узору 1992—1999 гадоў, а таксама 2000 года i 2009 года. Тыраж кожнай маркi складае 72 000 паасобнiкаў. Маркi таксама аддрукаваныя ў малым лiсце тыражом 15 000 паасобнiкаў. У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне ў аддзяленнi паштовай сувязi № 1 Мiнска (магазiн «Фiлатэлiя», вулiца Маскоўская, 16) будзе праводзiцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Нашы грошы на марках

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў. 

Грамадства

Смаката на святочным стале

Смаката на святочным стале

Эксперты — аб трэндах у харчаванні беларусаў і перадсвяточным гандлі.