Вы тут

У Пекіне з’явяцца «разумныя» будпляцоўкі


Яны абсталяваныя мабільнымі дадаткамі і сістэмай распазнавання.


Улады кітайскай сталіцы запусцілі новую праграму, згодна з якой некаторыя будаўнічыя кампаніі будуць арганізоўваць «разумныя» будпляцоўкі, абсталяваныя мабільнымі дадаткамі і сістэмай распазнавання, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Як паведамілі ў камітэце жылля, гарадскога і сельскага развіцця Пекіна, мабільныя дадаткі прызначаныя для маніторынгу кожнага працоўнага цыклу, а сістэма распазнання дапаможа правяраць асноўную інфармацыю пра работнікаў. Да прыкладу, дзякуючы гэтым тэхналогіям сігнал трывогі спрацуе ў выпадку, калі ў каго-небудзь з работнікаў не належным чынам надзеты ахоўны шлем.

Адпаведныя стандарты для арганізацыі «разумных» будпляцовак будуць вылучаныя ў гэтым годзе, паведамілі ў камітэце. «Будпляцоўка быццам мае мозг, які адказвае за бяспеку, кантроль якасці, лакалізацыю персаналу і кіраванне кантрактамі», — распавёў галоўны інжынер праграмы Лю Юйбаа.

Дадзеная праграма не толькі павысіць эфектыўнасць працы і кіравання на будпляцоўках, але і зробіць іх больш бяспечнымі, а таксама забяспечыць лепшую абарону работнікаў, паводле задумы яе аўтараў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як грэцца, каб не загарэцца?

Як грэцца, каб не загарэцца?

Разам з МНС разбіраемся ў нюансах пячнога ацяплення.

Рэгіёны

Чым прывабіць людзей да вёскі?

Чым прывабіць людзей да вёскі?

Месца для працавітых і смелых.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.