Вы тут

У афрыканскім горадзе Хванге (Зімбабвэ) дзяўчынка выратавала сяброўку ад кракадзіла


У афрыканскім горадзе Хванге (Зімбабвэ) шасцікласніца выратавала сяброўку ад гібелі ў зубах кракадзіла, паведамляе Bulаwауо 24.


Драпежнік напаў на дзевяцігадовую Латою Мувані, калі тая купалася ў рацэ з сябрамі. Ён схапіў яе за нагу і руку і пацягнуў пад ваду. Крыкі Латоі пачула 11-гадовая Рэбека Мункамбвэ, якая да таго часу паспела выбрацца на бераг. «З нас семярых я была найстарэйшая, таму адчувала, што павінна яе выратаваць, — расказала Рэбека. — Скокнула ў ваду і паплыла туды, дзе яна спрабавала ўтрымацца на паверхні». Забраўшыся на спіну кракадзіла, дзяўчынка стала біць яго рукамі і ткнула пальцамі яму ў вочы. Рэптылія не вытрымала такой атакі, рашчапіла зубы і ўцякла.

Рэбека дацягнула пацярпелую сяброўку да берага, дзе ім дапамаглі выбрацца з вады. Латоя трапіла ў бальніцу, аднак яе траўмы не ўяўляюць пагрозы для жыцця. Медсястра расказала, што дзяўчынка пазбегла пераломаў і атрымала неістотныя раны. Нільскія кракадзілы ў Зімбабвэ вырастаюць да пяці метраў у даўжыню, вельмі агрэсіўныя і спраўляюцца нават з такімі буйнымі і моцнымі жывёламі, як чорны насарог, жырафа, афрыканскі буйвал і леў.

Іван Купарвас

Прэв'ю: crimea.kp.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».