«Ведучы актыўны дыялог па пошуку дадатковых стымулаў росту нацыянальнай эканомікі, мы разумеем, што нацыянальная валюта — гэта найважнейшы эканамічны інструмент, які забяспечвае фінансавую сувязь структурных элементаў дзяржавы: яе сацыяльнай і гаспадарчай сфер», — адзначыў, адкрываючы форум, старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Павел Калаур.
Паводле яго слоў, давер з'яўляецца важнай кампанентай сацыяльнага капіталу. Нягледзячы на тое, што гэты актыў з'яўляецца непрыкметным, ён аказвае значны ўплыў на інвестыцыйны патэнцыял, на інфляцыйныя чаканні, узровень транзакцыйных выдаткаў і ўспрымальнасць да інавацый.
«Ва ўмовах знешняга асяроддзя, якое дынамічна змяняецца, яго каштоўнасць істотна ўзрастае, а значыць, патрабуе павышанай увагі з боку эканамічных уладаў. Высокі ўзровень даверу да нацыянальнай валюты — сапраўдны крытэрый паспяховасці ўсіх кіраўніцкіх рашэнняў і пераўтварэнняў, і ў канчатковым выніку важны індыкатар эфектыўнасці прымаемых эканамічных мер», — падкрэсліў Павел Калаур.
Правядзенне форуму прымеркавана да 25-годдзя заканадаўчага замацавання беларускага рубля ў якасці адзінага законнага плацежнага сродку нашай краіны.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі і іншыя прадстаўнікі цэнтральных банкаў Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Літвы, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Турцыі, Чэхіі, а таксама Міждзяржаўнага банка, Еўразійскага банка развіцця, Еўразійскай эканамічнай камісіі, Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця, Міжнароднага валютнага фонду, прадстаўніцтваў Сусветнага банка і Міжнароднай фінансавай карпарацыі ў Рэспубліцы Беларусь, кіраўнікі і спецыялісты беларускіх органаў дзяржаўнага кіравання, прадстаўнікі навуковай супольнасці.
Сяргей КУРКАЧ
Прэв'ю: belnovosti.by
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў стратэгіі ўдзелу Беларусі ў рабоце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) і БРІКС.
Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы.