Рэгіянальныя выданні павінны бачыць свайго чытача і засяродзіцца на кірунках, якія прыносяць вынік. Падчас семінара «Рэгіянальныя СМІ ў эпоху лічбавізацыі: новыя фарматы і канкурэнтаздольнасць на медыярынку» пра гэта нагадала начальнік галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Вольга Шпілеўская.
Яна падкрэсліла важнасць цеснага ўзаемадзеяння мясцовай вертыкалі і раённых выданняў, а таксама грамадскіх арганізацый. На яе думку, толькі ў супрацоўніцтве можна здымаць пункты сацыяльнай напружанасці і вырашаць канфліктныя сітуацыі.
Удзельнікамі семінара ў Гомелі стала каля 100 чалавек, дзейнасць якіх звязана з журналістыкай і сацыяльнай сферай. Яны ж разважалі на тэму «Новыя медыяплатформы і тэхналогіі на службе дзяржаўных інтарэсаў». Першы намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі адзначыў, што лічбавая трансфармацыя СМІ — агульная тэма для ўсіх выданняў, у тым ліку рэгіянальных, якія выкарыстоўваюць унікальны мясцовы кантэнт.
Між тым, як расказаў намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Прывалаў, выданні Гомельскага рэгіёна прыкметна прыбавілі ў аператыўнасці падачы інфармацыі і актыўна ўкараняюць прагрэсіўныя тэхналогіі. Як вынік — за апошні год больш чым у паўтара раза вырасла сумарная колькасць падпісчыкаў на старонкі СМІ вобласці ў сацыяльных сетках.
Ірына АСТАШКЕВІЧ
Фота БЕЛТА
Спрошчаным парадкам могуць скарыстацца каля 35 тысяч уладальнікаў такіх будынкаў.
Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы.