Вы тут

Лукашэнка абмеркаваў з наследным прынцам Абу-Дабі рэалізацыю беларуска-эмірацкіх дамоўленасцей


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 6 лістапада ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах сустрэўся з наследным прынцам Абу-Дабі, намеснікам Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі ААЭ шэйхам Мухамедам бен Заідам аль-Нахаянам, піша БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу беларускага лідара.


У час сустрэчы абмяркоўваўся ход рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых па выніках нядаўняга візіту наследнага прынца ў Беларусь, вызначаны далейшыя крокі па іх выкананні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў аператыўнае накіраванне дэлегацыі эмірацкіх дзелавых колаў у Беларусь, што сведчыць аб рэальнай зацікаўленасці ААЭ ў развіцці гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Прэзідэнт запэўніў у максімальным садзейнічанні эфектыўнаму вырашэнню магчымых пытанняў.

Бакі абмеркавалі ўзаемадзеянне ў сельскай гаспадарцы, прамысловасці, банкаўскай справе, лагістыцы, гуманітарнай сферы. Асобная ўвага ўдзелена супрацоўніцтву ў галіне спорту.

Лідары дзвюх краін падрабязна абмеркавалі сітуацыю ў рэгіёне Блізкага Усходу і ў глабальным кантэксце.

Адным са складнікаў двухбаковых адносін з'яўляецца ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва. У гэтым плане заяўлена аб гатоўнасці да пашырэння дыялогу па напрамках, якія цікавяць эмірацкі бок, у тым ліку ў галіне навуковых даследаванняў, навучання, правядзення сумесных трэніровак, абмену вопытам.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў шэйху Мухамеду бен Заіду аль-Нахаяну за гасціннасць і ўвагу, якія аказваюцца беларускай дэлегацыі. Ён падарыў наследнаму прынцу пано - двайную галаграму "Сокалы". Як вядома, гэта грацыёзная, моцная, спрытная і рэдкая птушка з'яўляецца ўвасабленнем сілы і мужнасці, нацыянальным сімвалам Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў.

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як пенсіянерка з Гомеля купіла набор каструль па цане патрыманай іншамаркі

Як пенсіянерка з Гомеля купіла набор каструль па цане патрыманай іншамаркі

Усё, як у казцы: прыгожая зала, музыка, пачастункі. Абаяльныя людзі распавядаюць аб правільным харчаванні і рэкламуюць свой тавар...

Грамадства

714 тысяч тон адходаў для перапрацоўкі сабралі летась беларусы

714 тысяч тон адходаў для перапрацоўкі сабралі летась беларусы

Гэта адходы шкла, паперы, пластыку, шын, батарэек, машыннага масла...

Грамадства

​Дзе прызначалі спатканні ў даваенным Мінску?

​Дзе прызначалі спатканні ў даваенным Мінску?

Атрымаць падказкі вам дапаможа экскурсія «Рамантыка мінскіх дворыкаў».