Цэнтр даследванняў Беларусі, які працуе ў Другім Пекінскім дзяржаўным універсітэце замежных моў, даўно займеў аўтарытэт і вагу ў справе беларусазнаўства ў Кітаі. Адзін са складнікаў яго руплівай навукова-практычнай дзейнасці — правядзенне штогадовай канферэнцыі «Даследванне Беларусі і адносін паміж Кітаем і Беларуссю». Як паведаміла карэспандэнту «Звязды» доктар філалагічных навук, прафесар Другога Пекінскага дзяржаўнага ўніверсітэта замежных моў спадарыня Чжан Хуэйцінь, сёлета яна пройдзе 16 лістапада.
Сярод тэматычных накірункаў, якія заяўлены да разгляду, — «Палітычная, эканамічная і дыпламатычная сітуацыя ў Беларусі»; «Адносіны паміж Кітаем і Беларуссю»; «Узаемаадносіны Беларусі і яе суседніх краін»; «Беларуская мова і выкладанне беларускай мовы»; «Беларуская літаратура і культура»; «Беларуска-кітайскія адносіны ў галіне адукацыі, турызма, навукі, заканадаўства і ў іншых галінах»; «Пераклад з беларускай на кітайскую і з кітайскай на беларускую мовы».
Суарганізатарам навукова-практычнай канферэнцыі поруч з Цэнтрам даследванняў Беларусі з’яўляецца Кітайска-Беларускі аналітычны цэнтр развіцця.
Кастусь Ладуцька
«Наш слоган — „У нагу з часам“».
«Я натхнялася творчасцю беларускіх бабуль...»
Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.