Кітай плануе набраць каля 24 тысяч дзяржаўных служачых для замяшчэння пасад у 86 цэнтральных дзяржаўных органах і 23 непасрэдна падпарадкаваных ім установах у рамках работы па набору дзяржаўных служачых на 2020 год. Пра гэта паведаміла Дзяржаўнае ўпраўленне па справах дзяржслужачых КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
У рамках цяперашняга набору, які стаў першым пасля перагляду Закона аб дзяржслужачых краіны, з’явілася больш вакансій, чым у папярэднім годзе, калі было прапанавана каля 14,5 тысячы вакансій.
Работа па прыёме заявак на ўдзел у іспытах для паступлення на дзяржслужбу прадоўжыцца да 24 кастрычніка, пры гэтым спіс пасад будзе размешчаны на афіцыйных сайтах.
Спявачка апявае каларыт і шматграннасць беларускай і індыйскай культур.