Вы тут

Украінскія СМІ паведамілі пра затрыманне магчымых фігурантаў справы аб забойстве Паўла Шарамета


Шлюбная пара былых добраахвотнікаў антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе Украіны Уладзіслаў і Іна Грышчанка могуць стаць фігурантамі рэзананснай крымінальнай справы аб забойстве журналіста Паўла Шарамета. Пра гэта паведамляе "Украінская праўда".


pravda.com.ua

Па дадзеных выдання, Уладзіслава Грышчанка з пазыўным "Буча" затрымалі 24 верасня, яго жонку "Пуму" - 5 лістапада. Абодвух суд узяў пад варту на час расследавання.

Іх падазраюць у замаху на забойства і незаконным абыходжанні са зброяй. Справа, у якім яны фігуруюць, была заведзена ў ліпені 2018 года.

Следчыя лічаць, што мужам і іх знаёмаму ветэрану Івану Вакуленку замовілі забойства жыхара Івана-Франкоўскай вобласці. Вырабіўшы выбухоўку, яны нібыта прымацавалі яе да машыны ахвяры ў горадзе Косава ў ліпені 2018 года. Аднак патэнцыйная ахвяра заўважыла выбухоўку, і выбуху не было.

Яшчэ месяц таму расследаванне вяла Івана-Франкоўская паліцыя пад кіраўніцтвам мясцовай пракуратуры. Зараз расследаваннем займаецца галоўнае ўпраўленне Нацпаліцыі, размешчанае ў Кіеве, а кантралюе - Генеральная пракуратура.

Па дадзеных "Украінскай праўды", следства можа звязаць мужа і жонку са справай журналіста Паўла Шарамета, забітага ў Кіеве ў 2016 годзе. Паліцэйскае расследаванне па справе Грышчанкаў вядзе той жа следчы, які займаецца расследаваннем забойства Шарамета.

Іван Вакуленка, трэці фігурант справы, якога следства называе супольнікам Грышчанкаў, памёр 18 кастрычніка. Афіцыйная версія - самагубства. За некалькі дзён да таго Вакуленку нібыта выклікалі на допыт менавіта па справе Шарамета.

Вядомы беларускі журналіст, выканаўчы дырэктар "Украінскай праўды" Павел Шарамет загінуў 20 ліпеня 2016 года ў выніку выбуху аўтамашыны ў цэнтры Кіева. Пры гэтым камеры відэаназірання зафіксавалі, што выбухоўку пад аўтамабіль журналіста закладвалі два чалавекі - мужчына і жанчына. Нацыянальная паліцыя Украіны распачала крымінальную справу па артыкуле "Наўмыснае забойства".

У ліпені гэтага года прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, азнаёміўшыся з матэрыяламі расследавання забойства Шарамета, заявіў: "Я хачу вас усіх запэўніць: з таго, што я ўбачыў, не магу сказаць, у які тэрмін, але думаю, што ў нас з вамі будзе вынік. Сапраўды, паліцыя знойдзе, да яе далучыцца пракуратура і СБУ, яны дапамогуць скончыць справу, і людзі, якія здзейснілі забойства, будуць знойдзеныя. Гэта ўсё, што магу сказаць на падставе таго, што я ўбачыў".

17 кастрычніка начальнік галоўнага следчага ўпраўлення Максім Цуцкірыдзэ ў інтэрв'ю сайту censor.net.ua заявіў, што "вынік у расследаванні забойства журналіста Паўла Шарамета будзе адназначна". "Прынамсі мы робім для гэтага ўсё магчымае", - сказаў ён.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.