Вы тут

У Мінску адкрыўся кансультацыйны цэнтр ФСАН


Нядаўна ў Мінску пачаў працаваць першы ў краіне кансультацыйны цэнтр Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.


Фота: Яндэкс.Карты

Як паведамляе прэс-служба ведамства, цэнтр створаны з мэтай арганізацыі і правядзення на больш высокім узроўні работы па аказанні паслуг у сферы дзяржаўнага сацыяльнага страхавання юрыдычным асобам, індывідуальным прадпрымальнікам і грамадзянам краіны.

У Цэнтры можна:

  • атрымаць кансультацыю па пытаннях дзяржаўнага сацыяльнага страхавання;
  • навучыцца запаўненню і прадстаўленню справаздач і дакументаў персаніфікаванага ўліку, у тым ліку з выкарыстаннем праграмнага забеспячэння;
  • атрымаць усе віды даведак з пераліку адміністрацыйных працэдур незалежна ад тэрытарыяльнай прыналежнасці плацельшчыка (грамадзяніна) і інш.

Для прыёму наведвальнікаў прымяняецца сістэма электроннай чаргі. Дапамогу па выбары адпаведнага спецыяліста можа аказаць адміністратар залы, які таксама адкажа на ўсе ўзнікшыя пытанні. На спецыяльным тэрмінале можна пакінуць свой водгук аб рабоце інспектара, ацаніўшы якасць прадастаўленай паслугі.

Цэнтр размешчаны па адрасе: г.Мінск, вул. Талбухіна, 6.

Тэлефоны для даведак і кансультацый: 8 (017) 3520282, 8 (017) 3520296, 8 (017) 3520748.

Святлана Бусько

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.