Вы тут

Вызначаныя пераможцы літаратурнага конкурсу «Бацькаўшчына светлая мая»


5 лістапада ў Вялікай студыі Дома радыё назвалі імёны пераможцаў літаратурнага конкурсу «Бацькаўшчына светлая мая» — сумеснага праекта Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё і часопіса «Маладосць», прысвечанага Году малой радзімы.


Конкурс праводзіўся з кастрычніка 2018-га да верасня 2019 года ўключна ў дзвюх намінацыях — «Паэзія» і «Эсэ» — і ў трох узроставых катэгорыях — да 16 гадоў, ад 16 да 35 і 35+. За гэты час творчая група праекта атрымала 868 заявак ад 346 аўтараў, а ў фінал па выніках штомесячных этапаў прайшлі 72 удзельнікі. Палітра конкурсных работ аказалася вельмі разнастайнай: свае творы дасылалі школьнікі, студэнты, настаўнікі, хатнія гаспадыні, юрысты, прафесійныя літаратары ва ўзросце ад 13 да 82 гадоў. Дарэчы, менавіта самы сталы ўдзельнік, Мікалай Салаўцоў з горада Чавусы, атрымаў спецыяльны дыплом за асвятленне тэмы вайны. Калі казаць пра геаграфію, то конкурс аб'яднаў не толькі творчых людзей у Беларусі, але і замежнікаў: работы на зададзеную тэму дасылалі з Расіі, Ізраіля, Сербіі, ЗША.

— Прыемна ўразіла літаральна ўсё з таго, што адбылося, бо калі мы толькі арганізоўвалі конкурс, то не ведалі, ці будзе актыўны водгук на нашу прапанову пісаць пра малую радзіму ў форме эсэ або вершаў, — расказала галоўны рэдактар часопіса «Маладосць» Святлана Воцінава. — А ў выніку атрымалася, што выказацца захацела ці не ўся краіна — вялікія і малыя гарады, вёскі: мы атрымалі больш за 800 твораў, прычым некаторыя аўтары, напрыклад, дасылалі адразу некалькі вершаў ці рабілі гэта па некалькі разоў. Найлепшыя работы агучваліся ў радыёэфіры і друкаваліся на старонках часопіса «Маладосць».

Найлепшых з лепшых ацэньвала і вызначала прафесійнае журы, якое ўзначальваў паэт Мікола Мятліцкі. Пераможцамі конкурсу сталі: у намінацыі «Паэзія» — Марына Куцавол (Орша), Алена Кісель (Магілёў) і Таццяна Цвірка (Клецк), якія атрымалі дыпломы І ступені і падарункі ад Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё. У намінацыі «Эсэ» найлепшымі аўтарамі і ўладальнікамі дыпломаў І ступені названыя Арсеній Кісель (Мінск), Вольга Кавальчук (Брэст) і Надзея Кожар (Расоны). Акрамя таго, усе фіналісты конкурсу «Бацькаўшчына светлая мая» атрымалі памятныя дыпломы, а адзінаццаць з іх — дыпломы спецыяльных намінацый.

— У сваім эсэ я апісала любоў да малой радзімы як чалавек, які жыве ў Беларусі не з нараджэння. Да 10 гадоў я жыла ў Казахстане, але, прыехаўшы сюды, была пад прыемным уражаннем ад беларусаў, прыроды і, дзякуючы маёй настаўніцы, палюбіла беларускую мову. Мне хацелася падзяліцца сваімі думкамі пра ўсё гэта, і конкурс даў такую магчымасць, — апавядае яго пераможца Вольга Кавальчук. — Бо я адчуваю глыбокую сувязь з Беларуссю і па ўнутраных адчуваннях для мяне яна — адзіная Радзіма.

Алена ДРАПКО

Прэв'ю: http://belarusbadminton.by

Загаловак у газеце: Прызнацца ў любові... і перамагчы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.