Вы тут

Істотнае пахаладанне чакаецца ў Беларусі толькі бліжэй да пачатку снежня


У гэтыя суботу і нядзелю на тэрыторыі краіны будзе назірацца выключна дажджлівае надвор'е, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. Дзесьці будуць кароткачасовыя, месцамі моцныя ліўні, але ў асноўным неба зацягне шэрымі хмарамі, якія будуць павольна паліваць нас восеньскім цёплым дажджом.


Фота Ліны Малінінай.

У суботу ўмовы надвор'я ў краіне будуць фарміравацца пад уздзеяннем атмасферных франтоў, якія рухаюцца да нас з тэрыторыі Украіны. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. На большай частцы тэрыторыі нашай краіны кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны, удзень парывісты. Максімальная тэмпература ўдзень ад плюс 6 да плюс 12 градусаў, у паўднёвых раёнах — 13—15 цяпла.

Будзе адносна цёпла і ў нядзелю. Амаль паўсюдна пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай чакаецца туман. У цёмны час сутак слупок тэрмометра апусціцца да 4 — 11 градусаў з плюсам, удзень паднімецца да 9 — 15 градусаў цяпла. У панядзелак удзень стане на некалькі градусаў халадней. Але ў аўторак да нас зноў заветае вільготнае паветра з Атлантыкі і пацяплее.

Паводле звестак сэрвісу папярэдніх прагнозаў, істотнае пахаладанне чакаецца ў Беларусі толькі бліжэй да пачатку снежня. Толькі на тыдні з 25 лістапада да 1 снежня сярэднясутачная тэмпература паветра ў Мінску наблізіцца да нуля.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Крыху пахаладае, і зноў цяпло

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час рабіць запасы

Час рабіць запасы

Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя. 

Памяць

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.