Вы тут

Беларускіх жанчын запрашаюць адказаць на пытанні пра здароўе анлайн


Сацыялагічнае даследаванне, якое тычыцца інфармаванасці жанчын па пытаннях здароўя, стартавала ў Беларусі пры інфармацыйнай падтрымцы ПРААН, паведамілі БЕЛТА арганізатары.


Ананімнае анлайн-апытанне могуць прайсці жанчыны ва ўзросце ад 25 да 60 гадоў, якія пражываюць у буйных гарадах і невялікіх населеных пунктах краіны.

Кожны рэспандэнт атрымае кваліфікаваны адказ на любое цікавае яму пытанне пра здароўе. Адказ, падрыхтаваны профільным спецыялістам, вышлюць на адрас электроннай пошты, які пакіне ўдзельнік даследавання.

Паводле звестак Белстата, 78% беларусаў адной з галоўных жыццёвых каштоўнасцяў называюць здароўе. Пры гэтым медыкі канстатуюць, што рэальны клопат пра сваё здароўе для большасці беларускіх жанчын не ў ліку прыярытэтаў. Гэта датычыцца і здаровага ладу жыцця, і рэкамендуемых Міністэрствам аховы здароўя рэгулярных прафілактычных аглядаў у мамолага, гінеколага і іншых спецыялістаў.

Даследаванне "Актуальныя пытанні жаночага здароўя" дапаможа нагадаць жанчынам аб неабходнасці клапаціцца пра сябе. Яно тычыцца такіх кірункаў, як гінекалогія, эндакрыналогія, кардыялогія, анкалогія, эстэтычная медыцына, псіхатэрапія. Галоўная мэта апытання - выявіць, пра якія менавіта аспекты, якія тычацца здароўя, рэспандэнты менш інфармаваныя. Звесткі, атрыманыя па выніках даследавання, дапамогуць медыкам палепшыць сітуацыю ў гэтым плане.

Апытанне праводзіцца анлайн па 25 лістапада.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Першая дапамога дзецям пры траўмах. Што трэба ведаць?

Першая дапамога дзецям пры траўмах. Што трэба ведаць?

​Дастаткова часта дзецi трапляюць у крытычныя сiтуацыi праз сваю цiкаўнасць i павышаную актыўнасць.

Культура

Распавядаем, што паглядзець на сёлетнім «Славянскiм базары ў Вiцебску»

Распавядаем, што паглядзець на сёлетнім «Славянскiм базары ў Вiцебску»

Сёлета ён пройдзе ўпершыню выключна пад адкрытым небам.

Культура

На якія раскопкі чакаюць валанцёраў?

На якія раскопкі чакаюць валанцёраў?

Увесь лiпень працуе археалагiчны летнiк «Наўры-2020».