Вы тут

Прэзідэнт Балівіі абвясціў аб правядзенні новых выбараў кіраўніка дзяржавы


Прэзідэнт Балівіі Эва Маралес у нядзелю абвясціў, што ў краіне пройдуць новыя выбары кіраўніка дзяржавы, піша ТАСС.


"Я склікаю новыя выбары, каб шляхам галасавання балівійскі народ выбраў свой новы ўрад", - сказаў ён на прэс-канферэнцыі, якая трансліравалася ў сацыяльных сетках.

Па словах Маралеса, выбары правядзе новы састаў Вышэйшага выбарчага суда. "Я хачу, каб усе зрабілі так, каб напружанасць знізілася. Я прашу ўсіх гарантаваць мірнае суіснаванне", - дадаў ён.

Раней Арганізацыя амерыканскіх дзяржаў апублікавала даклад, у якім гаварылася, што "каманда аўдытараў не можа пацвердзіць вынікі выбараў і таму рэкамендуе правесці новыя".

Прэзідэнцкія выбары прайшлі ў рэспубліцы 20 кастрычніка. Паводле інфармацыі, якую апублікаваў Вышэйшы выбарчы суд, перамогу атрымаў дзеючы кіраўнік дзяржавы Эва Маралес. Яго асноўны супернік - экс-прэзідэнт Карлас Меса - заявіў, што не прызнае перамогу Маралеса ў першым туры. Пасля абвяшчэння вынікаў волевыяўлення ў Балівіі ўспыхнулі пратэсты і пачаліся забастоўкі. Маралес абвясціў рэжым надзвычайнага становішча і абвінаваціў апазіцыю ў спробе арганізаваць дзяржаўны пераварот.

Прэв'ю: ria.ru

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.