Вы тут

У Мінску пройдзе Міжнародны Марафон паспяховых практык па рабоце з моладдзю


У Мінску пройдзе Міжнародны Марафон паспяховых практык

па рабоце з моладдзю

 

12 лістапада (аўторак) з 10:00 да 16:00 у ДУА «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы» пройдзе Марафон паспяховых практык спецыялістаў у сферы арганізацыі работы з моладдзю.

У Марафоне прымуць удзел спецыялісты прадпрыемстваў, устаноў адукацыі, лідары і актывісты маладзёжных і дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў, некамерцыйных арганізацый, супрацоўнікі рэгіянальных дзяржаўных органаў, якiя ажыццяўляюць дзяржаўнае рэгуляванне і кіраванне ў сферы маладзёжнай палітыкі.

Мэта Марафону – выяўленне і распаўсюджванне паспяховых практык у сферы работы з моладдзю, абмен перадавым вопытам і абмеркаванне перспектыў супрацоўніцтва з калегамі з краін СНД.

«Марафон праходзіць у трэці раз і збярэ ў гэтым годзе больш за 100 удзельнікаў з усёй Беларусі. Таксама ў працы Марафону возьмуць удзел 25 спецыялістаў у галіне арганізацыі работы з моладдзю з краін СНД, стажыроўку якіх з 11 па 13 лістапада прымае РІВШ», – адзначае Алена Стэфанаўна Ігнатовіч, кандыдат педагагічных навук, загадчык кафедры маладзёжнай палітыкі і сацыякультурных камунікацый ДУА «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы».

Праграма Марафону ўключае экспрэс-прэзентацыі, актыўны абмен вопытам, працу інтэрактыўных і тэматычных пляцовак, якія адпавядаюць асноўным напрамкам праекта Стратэгіі дзяржаўнай моладзевай работы 2030: адукацыя, праца, здароўе, сям’я, бяспека, вольны час і творчасць.

Абмен вопытам і абмеркаванне перспектыў супрацоўніцтва з замежнымі калегамі пройдзе падчас круглага стала «Маладзёжная палітыка ў СНД», воркшопа «Стратэгічныя прыярытэты развіцця дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі на нацыянальных узроўнях: кейс Рэспублікі Беларусь», пошукавага дыялогу «Стратэгічныя перспектывы маладзёжнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД: рэалізацыя патэнцыялу моладзі ў мэтах устойлівага развіцця».

Даведачна: Арганізатар Марафону – кафедра маладзёжнай палітыкі і сацыякультурных камунікацый ДУА «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы» (РІВШ) пры ўдзеле Грамадскага аб’яднання спецыялістаў па рабоце з моладдзю. Марафон праводзіцца пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Кантакты для СМІ: +375 29 314 12 79 Алена Ігнатовіч

ДУА РІВШ, г. Мінск, вул. Маскоўская, 15, каб 321

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.