Вы тут

Узнагародзілі пераможцаў конкурса “Бацькаўшчына светлая мая”


Узнагародзілі пераможцаў конкурса “Бацькаўшчына светлая мая”

“Конкурс “Бацькаўшчына светлая мая” абвяшчае пераможцаў” – з такіх слоў пачалося ўзнагароджанне фіналістаў літаратурнага марафона, якія цэлы год з усіх ускрайкаў краіны дасылалі на конкурс свае творы. Урачыстая цырымонія прайшла 5 лістапада ў Вялікай студыі Дома радыё.

Літаратурны конкурс “Бацькаўшчына светлая мая”, арганізатарамі якога выступілі літаратурна-мастацкі часопіс “Маладосць” і Першы нацыянальны канал Беларускага радыё, стартаваў год таму – у кастрычніку 2018 года. Увесь гэты час слухачы радыё і чытачы часопіса дзяліліся творамі, поўнымі любові да радзімы, у дзвюх намінацыях – “Паэзія” і “Эсэ”. Абмежавання ва ўзросце не было, але дасланыя работы разглядаліся ў трох катэгорыях: да 16 гадоў, ад 16 да 35 гадоў і 35+. У конкурсе ўдзельнічалі 868 вершаў і эсэ ад 346 аўтараў з усёй Беларусі. Кожны месяц прафесійнае журы з дзевяці літаратараў і крытыкаў падводзілі вынікі, якія абвяшчаліся ў эфіры праграмы “Творчы вечар”, а лепшыя творы на працягу года друкаваліся ў часопісе “Маладосць”.

На цырымонні ўзнагароджання ў Вялікай студыі Дома радыё сабраліся 72 удзельнікі конкурса, названыя фіналістамі і лаўрэатамі. Старшыня журы паэт Мікола Мятліцкі павіншаваў канкурсантаў: “Мне так было хвалююча годна дакрануцца да творчай энергіі, якой былі акрылены вашы сэрцы на працягу цэлага года літаратурнага марафону. Чытаючы вашы творы па вечарах у прыцемненай кватэры, я ўяўляў шматлікія куткі нашай Бацькаўшчыны, дзе вы гэтымі ж вечарамі пісалі вершы, навелы, эсэ. Я бачыў тыя мясціны, рэкі, азёры, лясы, помныя падзеі гісторыі, якія ўскалыхнулі да глыбіні вашы сэрцы. Я хачу, каб ні ў Расонах, ні ў Оршы, ні ў Петрыкаве, ні ў Ганцавічах, ні ў Маларыце, ні Віцебску, ні ў Полацку, ні ў іншых гарадах і вёсках не саступілі з гэтага марафону і творча працягнулі праслаўляць нашу Бацькаўшчыну. А сёння мы з вялікім сумам развітваемся з гэтым конкурсам. І калі б з прадстаўленых работ выйшла кніга, прысвечаная малой радзіме, гэта быў бы самы значны заключны акорд праведзенага творчага марафону”.

Канкурсанты атрымалі не толькі ўзнагароды, але і магчымасць выказацца. Яны дзяліліся радасцямі і турботамі свайго жыцця, шляхамі, якімі вярталіся на радзіму, новымі творамі, нават спявалі песні і чыталі гумарэскі. Людзі з усіх куточкаў Беларусі, ад школьнікаў да пенсіянераў, змаглі адчуць сябе часткай сучаснага літаратурнага працэсу.

Адзначыў важнасць конкурса “Бацькаўшчына светлая мая” і галоўны дырэктар Першага нацыянальнага Беларускага радыё Антон Васюкевіч: “Незаўважна год праляцеў. Здаецца, нядаўна абмяркоўвалі ідэю конкурса, у чымсьці сумняваліся: ці будуць удзельнікі, ці ўдасца ўскалыхнуць, натхніць. А сёння скажу – удалося! Дзякуй нам усім разам за тое, што такая добрая ідэя знайшла ўвасабленне і ў нас ёсць святочная нагода адзначыць лепшых з лепшых. Сапраўды, гэта наш з вамі агульны ўклад у трохгоддзе малой радзімы”.

Падчас урачыстай цырымоніі вёўся запіс спецвыпуска радыёпраекта Галіны Шаблінскай "Творчы вечар", які можна пачуць у эфіры Першага нацыональнага канала 7 лістапада ў 21.05.

 

Ганна ВАРОНКА, “М”

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».