Вы тут

Прыбытковая культура


Як сведчаць афіцыйныя дадзеныя, даходы індустрыі культуры Кітая значна выраслі ў першыя тры кварталы 2019 года, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Паводле дадзеных Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення (ДСУ) КНР, за першыя дзевяць месяцаў гэтага года агульныя аперацыйныя даходы 56 тысяч абследаваных прадпрыемстваў дадзенага сектара па ўсёй краіне склалі 6,22 трлн юаняў (каля 882,9 млрд. долараў), што на 7,6 працэнта больш, чым годам раней.

ДСУ паведаміла, што ў студзені-верасні аперацыйныя даходы васьмі з дзевяці культурных галін краіны павялічыліся, а тры з іх прадэманстравалі двухзначны рост даходаў. У прыватнасці, са студзеня па верасень гэтага года аперацыйныя даходы ад галіны навін і інфармацыйных паслуг дасягнулі 465,6 млрд юаняў, паказаўшы найбольш хуткія тэмпы росту, якія дасягнулі 22,4 працэнта.

Па дадзеных ДСУ, за названы адрэзак часу даходы ад галіны паслуг крэатыўнага дызайну склалі 825,6 млрд юаняў, а даходы ад галіны культурных інвестыцый і аперацый склалі 30,8 млрд юаняў, што адпаведна на 12,2 і 12,3 працэнта больш у параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года.

На фоне трансфармацыі мадэлі эканамічнага росту Кітай плануе ператварыць культурную індустрыю ў адну з вядучых галін эканомікі краіны да 2020 года.

Прэв'ю: http://russian.china.org.cn

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Выкананне якіх правіл зробіць паездку на электрасамакаце бяспечнай?

Выкананне якіх правіл зробіць паездку на электрасамакаце бяспечнай?

Карэспандэнты «Звязды» разам з супрацоўнікамі ДАІ паназіралі, як мінчане карыстаюцца сродкамі персанальнай мабільнасці.

Спорт

Сяргей Вязовіч: Слабыя характары з каманды адсяваюцца адразу

Сяргей Вязовіч: Слабыя характары з каманды адсяваюцца адразу

Як работнікі МАЗа рыхтуюцца да выпрабаванняў у пустыні.

Памяць

Незвычайны лёс чэрыкаўскага падпольшчыка Івана Дзенісенкі

Незвычайны лёс чэрыкаўскага падпольшчыка Івана Дзенісенкі

Яго шлях — сведчанне таго, што подзвіг, ахвяраванне, Айчына — не пустыя словы.