Вы тут

БРСМ дае старт маладзёжнай эстафеце “#яприду”


У першы дзень датэрміновага галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі дае старт маладзёжнай эстафеце “#яприду”, скіраванай на павышэнне электаральнай актыўнасці маладых выбаршчыкаў, тых, хто галасуе ўпершыню.


Да 17 лістапада па ўсёй краіне пад эгідай БРСМ адбудзецца больш за 200 мерапрыемстваў маладзёжнай эстафеты: акцыі “Мой Выбар! Мая Беларусь!”, “Моладзь выбірае будучыню!”, “Малады выбаршчык”, “Моладзь галасуе”, палітыка-прававыя гульні “Выбарчы ўчастак”, “Я будучы выбаршчык”, інтэлектуальныя квэсты “Прававы лабірынт”,  “Сцежка выбаршчыка”, адкрытыя дыялогі “Беларусь і Я”.

У першы дзень датэрміновага галасавання ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце маладзёжны квіз “Я галасую!” аб'яднае 150 першакурснікаў. Студэнтам прапануюць праверыць свае веды ў пытаннях выбарчага права. Кожны ўдзельнік атрымае ў падарунак памятны сувенір і сімвал незалежнасці Беларусі -- чырвона-зялёную стужачку. У Полацкім дзяржаўным універсітэце ў вялікім адкрытым дыялогу “Беларусь і Я” на тэму “Моладзь і выбары: формула адказнасці” прымуць удзел каманды маладзёжнага парламента, студэнцкай і працоўнай моладзі, а таксама тыя, хто будзе галасаваць упершыню ў беларускай “нафтавай сталіцы”. Правядзенне адкрытага дыялогу пад агульным слоганам “#яприду” з удзелам маладых выбаршчыкаў, якія будуць галасаваць ўпершыню, а таксама кандыдата ў дэпутаты і прадстаўнікоў грамадскасці Мінскай вобласці запланавана і ў Навапольскім дзяржаўным аграрна-эканамічным каледжы. У Гомелі акцыя “Упершыню галасуюць” разгорнецца на выбарчым участку № 24 у Беларускім гандлёва-эканамічным універсітэце спажывецкай кааперацыі. Выканаўшы сваё выбарчае права, маладыя людзі змогуць паўдзельнічаць у інтэрактыве “Пажаданне дэпутату”, “Пазнай сваю культуру”, “Хто, калі не мы?”, “Мой выбар”. Камандную гульню “Прававы лабірынт”, якая ўключае анаграмы, тэкставыя і творчыя заданні, прапануюць навучэнцам Гродзенскага дзяржаўнага каледжа тэхнікі, тэхналогій і дызайну. Цэнтральнай падзеяй для маладых выбаршчыкаў стане цырымонія ўручэння тэматычных віншавальных паштовак. У Магілёве на інтэнсіў “#яприду” запрошаны 100 маладых людзей. Гэта не толькі тыя, хто ўпершыню галасуюць, але і навучэнцы старэйшых класаў сярэдніх школ горада на Дняпры. Для дзяцей запланаваны сустрэчы са спецыялістамі ў галіне выбарчага і канстытуцыйнага права і дзелавая гульня "Азбука грамадзяніна”. Сталіца дасць старт маладзёжнай эстафеце квэстам “#молодежьголосует”. Ён будзе арганізаваны на базе Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Маладым выбаршчыкам трэба будзе прайсці некалькі лакацый у тым ліку: наведаць маладзёжны электаральны пікет БРСМ, выбраць ідэальнага кандыдата ў дэпутаты, паўдзельнічаць у праходжанні мабільнай гульні “Галасую!”, прымерыць на сябе ролю кандыдата ў дэпутаты і нават скласці сваю перадвыбарчую праграму.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: bragin.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?