Вы тут

Золатавалютныя запасы краіны — ужо 9,2 мільярда долараў


Міжнародныя рэзервовыя актывы нашай краіны на 1 лістапада, па папярэдніх звестак, склалі 9 млрд 193,8 млн долараў (у эквіваленце), паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацыянальнага банка.


Прэс-служба Нацбанка ўдакладняе, што за кастрычнік золатавалютныя рэзервы выраслі на 362,9 млн долараў (на 4,1 %) пасля зніжэння ў верасні на 60,1 млн долараў (на 0,7 %). Акрамя таго, урад і Нацыянальны банк у кастрычніку выканалі знешнія і ўнутраныя абавязацельствы ў замежнай валюце на суму каля 225 млн долараў.

Павелічэнню ўзроўню золатавалютных рэзерваў у кастрычніку спрыялі купля замежнай валюты Нацыянальным банкам на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы, паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад збірання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты. Падтрыманню ўзроўню рэзерваў спрыяла накіраванне сродкаў ад продажу Міністэрствам фінансаў аблігацый, намінаваных у замежнай валюце, а таксама павелічэнне кошту манетарнага золата. Згодна з асноўнымі кірункамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2019 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2020 года павінен скласці не менш за 7,1 млрд долараў.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв'ю: bdg.by

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.