Вы тут

Латвійская і Беларуская чыгункі будуць супрацоўнічаць


Далейшае супрацоўніцтва абмеркавалі старшыня праўлення Латвійскай чыгункі Марыс Клейнбергс і кіраўнік БЧ Уладзімір Марозаў.


З улікам таго, што чэмпіянат пройдзе ў Рызе і Мінску, будзе распрацаваны спецыяльны расклад цягнікоў, якія курсіруюць паміж сталіцамі Латвіі і Беларусі. Работа над гэтым пытаннем будзе працягнутая падчас падрыхтоўкі раскладу цягнікоў на 2020/2021 год. Бакі дамовіліся аб пашырэнні супрацоўніцтва для прыцягнення новых відаў грузаў і распрацоўкі новых лагістычных прапаноў, а таксама аб больш цесным супрацоўніцтве ў галіне маркетынгу, паведамляе рыжская газета Delfі.

Падчас сустрэчы абмяркоўваліся таксама вынікі пасажырскіх перавозак сёлета: за дзевяць месяцаў на маршруце Мінск—Рыга перавезена 15 500 пасажыраў, што на 15,3 % больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Кіраўнікі латвійскай чыгункі і БЧ пагадзіліся, што неабходна працаваць над павелічэннем колькасці пасажыраў, у тым ліку зрабіўшы чыгуначныя зносіны паміж краінамі больш канкурэнтаздольнымі і зручнымі. Таксама гэтаму магло б спрыяць цяснейшае супрацоўніцтва з турыстычнымі кампаніямі, увядзенне камбінаваных білетаў на транспарт і скарачэнне часу паездкі на цягніку паміж Рыгай і Мінскам.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Прэв'ю: vkurier.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.