Вы тут

Alibaba зарабіла $1 млрд за 68 секундаў


68 секундаў — столькі спатрэбілася самаму вядомаму ў свеце кітайскаму анлайн-рытэйлеру Alіbaba, каб пабіць уласны рэкорд па аб'ёмах анлайн-распродажу.


Фота: alіbaba.com

Яшчэ ў 2009 годзе кампанія абвясціла 11 лістапада, якое адзначаецца ў Кітаі як неафіцыйнае свята Дзень халасцяка, Сусветным днём шопінгу і прымеркавала да яго 24-гадзінны сусветны марафон продажу праз гіганцкую інтэрнэт-пляцоўку.

Сёлета свой першы мільярд долараў кампанія зарабіла ўжо за 68 секундаў пасля старту акцыі — гэта на 17 секундаў хутчэй, чым летась. Пікавая нагрузка дасягала 544 тысяч заказаў за секунду! Агульная ж выручка ад штогадовага фестывалю распродажаў склала 268 мільярдаў юаняў (38,4 мільярда долараў) супраць леташніх 213,5 мільярда юаняў (30,7 мільярда долараў). Удзел у маштабным шопінгу ўзяло каля 1 мільярда чалавек па ўсім свеце, ад уласна Кітая да Беларусі і Аргенціны.

Самым запатрабаваным таварам, паведамілі прадстаўнікі Alіbaba, сталі гаджэты, у тым ліку іPhone 11 Pro, і адзенне. Наогул, як адзначаюць фінансавыя аналітыкі Bloomberg, за сутачны марафон распродажу на анлайн-пляцоўках кампаніі прадаецца больш тавараў, чым падчас пяцідзённага распродажу ў ЗША з Дня Падзякі да кіберпанядзелка. І гэта нягледзячы нават на тое, што прыкладна палова выстаўленых на продаж тавараў прадавалася без зніжак, а каля чвэрці — нават па завышаных цэнах.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».