Вы тут

У Сусветны дзень філасофіі ў НАН Беларусі пройдзе буйны міжнародны форум


14 лістапада  на базе Інстытута філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца адкрыццё IV міжнароднай навуковай канферэнцыі “Інтэлектуальная культура Беларусі: кагнітыўны і прагнастычны патэнцыял сацыяльна-філасофскіх ведаў”. Канферэнцыя праводзіцца ў кантэксце святкавання Сусветнага дня філасофіі ЮНЕСКА, які адзначаецца штогод у трэці чацвер лістапада. Яна працягвае серыю навукова-экспертных, выдавецкіх і асветніцкіх мерапрыемстваў Інстытута філасофіі НАН Беларусі пад агульнай назвай "Інтэлектуальная культура Беларусі".


У двухдзённым форуме прымуць удзел больш як 250 навукоўцаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстана, Узбекістана, Малдовы і Польшчы. Сярод удзельнікаў – два акадэміка  НАН Беларусі, два члена-карэспандэнта НАН,  звыш 50 дактароў навук і 120 кандыдатаў навук. Рабочыя мовы канферэнцы —: беларуская, руская, англійская. У рамках мерапрыемства  будуць арганізаваны пленарнае і секцыйныя пасяджэнні, а таксама “круглыя ​​сталы”.

Падчас пленарнага пасяджэння 14 лістапада адбудзецца прэзентацыя кнігі “Акадэмік Вячаслаў Сямёнавіч Сцёпін: таямніца доўгага шляху”. Выданне прысвечана выбітному беларуска-расійскаму навукоўцу, філосафу, педагогу, акадэміку Расійскай акадэміі навук, замежнаму члену Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, ганароваму прафесару Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Вячаславу Сямёнавіч Сцёпіну .Таксама падчас пленарнага пасяджэння пройдзе ўзнагароджанне лаўрэатаў рэспубліканскага этапу Міжнароднага Балтыйскага конкурсу эсэ па філасофіі для школьнікаў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: haydzayn.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.