Наўрад ці знойдзецца чалавек, які ні разу ў жыцці не сутыкаўся з «мышынай» праблемай. Пастка — ужо мінулае стагоддзе, і эфектыўным гэты сродак можна назваць, калі гаворка ідзе хіба што пра адну-дзвюх мышак. А што рабіць, калі ў доме завёўся цэлы вывадак нежаданых «суседзяў»?
Мабыць, самы гуманны сродак ад пацукоў і мышэй — спецыяльны прыбор, які выпраменьвае ўльтрагукавыя хвалі, што дзейнічаюць на нервы грызунам.
Электронны адпуджвальнік мышэй і пацукоў — гэта вельмі зручна. Вам не трэба шукаць па закутках дома нежывыя целы грызуноў або рэгулярна правяраць, ці не папаўся хто ў пастку. Вы проста ўключаеце прыбор у сетку і забываецеся пра яго (і пра мышэй таксама).
Ультрагукавыя хвалі распаўсюджваюцца па памяшканні, адбіваючыся ад цвёрдых паверхняў. Мяккія матэрыялы паглынаюць хвалі, таму для большай эфектыўнасці змясціце прыбор у максімальна пустым пакоі.
Для людзей і хатніх жывёл ультрагукавыя адпуджвальнікі бяспечныя, але вядомыя выпадкі, калі пры выкарыстанні падобных прыбораў ультрагук дзейнічаў на сабак.
Калі вы не заўзяты абаронца флоры і фаўны, звярніце ўвагу на гэты сродак. Каб зрабіць клеевую пастку, купіце адмысловы клей ад мышэй, уважліва прачытайце інструкцыю, нанясіце прэпарат на пэўную паверхню (напрыклад, накрыўку ад кардоннай скрынкі) і пастаўце прыладу ў «месцы навалы мышэй». Праз некаторы час вы выявіце бездапаможнага звярка, намёртва прыліплага да паверхні, на якую быў нанесены клей.
Майце на ўвазе, што калі ў вас ёсць хатнія гадаванцы, яны таксама рызыкуюць трапіць у пастку. Таму паклапаціцеся пра тое, каб абмежаваць іх доступ у памяшканне, дзе яна ўсталяваная.
Існуе мноства розных ядахімікатаў, з дапамогай якіх можна хутка пазбавіцца ад мышэй на гарышчы і ў доме. Іх выпускаюць у выглядзе спрэяў, геляў, парашкоў, вадкасцяў і гатовых спрэсаваных прынад. У залежнасці ад таго, якім чынам прэпарат уздзейнічае на арганізм грызуна, атруты дзеляцца на тыя, якія пашкоджваюць:
Таксама ёсць сродкі, што дазваляюць пазбавіцца ад паху мышэй. Іх дзеянне накіравана на муміфікацыю трупаў грызуноў і прадухіленне раскладання (напрыклад, прынады Інта-Вір). Выконвайце меры засцярогі і ўважліва чытайце інструкцыю па ўжыванні ядахімікатаў.
Народныя сродкі ад мышэй у доме добрыя тым, што не таксічныя. Мышы-палёўкі на дачы і звычайныя пацукі ў гарадскіх кватэрах не пераносяць адных і тых жа рэчаў. Якога ж паху баяцца мышы?
На першым месцы — перачная мята. Намачыце алеем гэтай расліны кавалачкі ваты і раскладзіце па кутах хаты. Мышам не спадабаецца гэты водар, і яны пойдуць шукаць шчасця ў іншае месца.
Яшчэ адзін пах, які адпужвае мышэй, — цыбуля. Разрэжце цыбуліну і пакладзіце ў месцы, дзе жывуць мышы. Не забывайце мяняць цыбуліну, каб пах заставаўся свежым.
Нельга таксама не згадаць іншыя расліны, якія адпуджваюць грызуноў. У месцах захоўвання ўраджаю раскладзіце лісце і сцеблы піжмы, палыну, багуна балотнага, рамонкі, бузіны.
Калі працягваць тэму «чаго баяцца мышы», то скажам так: мышы баяцца парадку. Так-так, навядзіце парадак у доме: пазбаўцеся ад старога хламу, заладзьце шчыліны ў сценах і падлозе, праверце, ці правільна захоўваюцца прадукты на кухні, ці герметычна запакаваныя крупы.
Ірына ТАМКОВІЧ
«Гэта не толькі пра бізнес, але і пра чалавечыя адносіны».
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».