Вы тут

Мільён кітайцаў за мяжой


У першыя тры кварталы 2019 года быў адзначаны ўстойлівы рост колькасці жыхароў Кітая, якія працуюць за мяжой.  Пра гэта сведчаць дадзеныя справаздачы Міністэрства камерцыі КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Паводле справаздачы, сёлета са студзеня па верасень для працы за мяжой было накіравана 356 тысяч чалавек, што на 1000 чалавек больш, чым за аналагічны перыяд 2018 года.

На працягу 9 месяцаў кітайскія прадпрыемствы ў рамках кантрактаў па замежных праектах камандзіравалі за мяжу 159 тысяч супрацоўнікаў, яшчэ 197 тысяч чалавек адправіліся за мяжу ў рамках трансгранічнага супрацоўніцтва па працоўных рэсурсах.

На канец верасня за межамі КНР працавалі звыш мільёна кітайцаў, што на 14 тысяч чалавек больш за леташні паказчык. У студзені-верасні 2019 года устойліва рос аб'ём замежных інвестыцый Кітая, а колькасць новых кантрактаў па замежных праектах на суму звыш 50 млн долараў узрасла на 11 да 528.

ПРЭВ'Ю: https://russian.rt.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.